Паэтычна-музычны вечар «Міжмоўе»

15.03.2016

 - Календарь событий

Паэтычна-музычны вечар «Міжмоўе»

Паэтычна-музычны вечар у межах музейнага праекта «Кватэрнік у дзядзькі Якуба»

15 сакавіка а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на паэтычна-музычную вечарыну «Міжмоўе» ў межах музейнага праекта «Кватэрнік у дзядзькі Якуба».

Гэтым разам госцем утульнага Дома песняра стануць дзве маладыя паэтэсы  Кацярына Ваданосава і Хрысціна Скрыган, якія шмат гадоў ствараюць разам музыку і песні ў межах адзінага гурта. 

Не адну сотню разоў дзяўчыны выходзілі разам на сцэну, але ніколі яшчэ не гучалі з адной сцэны іх паэтычныя творы. Гэтая вечарына  спроба аб'яднаць розныя бачанні, розныя стыхіі, розныя мовы і зліць іх у цэласным музычна-тэатралізаваным відовішчы. Вершы, песні, пачуцці  усё загучыць з новай сілай, каб абудзіць людскія душы для новай вясны.

Дзе: Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Кошт: 40 000 руб.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах