Паэтычны конкурс «РУХавік»

14.09.2015

 - Календарь событий

Паэтычны конкурс «РУХавік»

Стваральнікі літаратурных імпрэз ART JAM пры падтрымцы «Арт Сядзібы» распачынаюць паэтычны конкурс.

Механіка «РУХавіка»

З верасня па снежань 2015 года ў паб-клубе «Графіці» два разы на месяц будуць адбывацца батлы паміж маладымі літаратарамі. У кожнай імпрэзе будуць удзельнічаць дзесяць паэтаў. Удзельнікам даецца пяць хвілін, каб прадставіцца і здзівіць публіку сваёй творчасцю. Напрыканцы вечара будзе праходзіць галасаванне. Кожны з прысутных, акрамя ўдзельнікаў, атрымлівае спецыяльную картку, на якой ён піша імя аднаго паэта, які спадабаўся яму больш за усіх. У наступны тур праходзяць чатыры літаратары. Трох паэтаў выбірае публіка, яшчэ аднаго — адмыслова запрошаны госць, вядомы беларускі літаратар, які будзе прысутнічаць на імпрэзе. У снежні адбудзецца фінал, на якім будуць вызначаны пераможцы.

Галоўны прыз конкурсу — арганізацыя сольнага выступу паэта-пераможца, а таксама грашовая ўзнагарода.

Инфалінія: 638-44-44 (мтс/вел)


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах