Персанальная выстава графікі Міраслава Паўлоўскага «Камуфляж»

15.03.2014

 - Календарь событий

Персанальная выстава графікі Міраслава Паўлоўскага «Камуфляж»

Мастацкі Універсітэт у Познані (Польшча)
Польскі Інстытут у Мінску
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Персанальная выстава графікі Міраслава Паўлоўскага «Камуфляж»

Вернісаж 25.03.2014 г. – 17.00, Галерэя «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
(вул. Сурганава, 14)
, паведамляе Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

На выставе будуць прадстаўлены найноўшыя працы польскага мастака Міраслава Паўлоўскага (Познань), якія надрукаваны ўнікальнай тэхнікай УФ-друку на алюмініевых пласцінах. Мастак пакажа графіку з цыкла «Камуфляж», над якой працуе многа гадоў і якая з’яўляецца найбольш характэрнай для яго творчасці. Міраслаў Паўлоўскі з’яўляецца прафесарам Мастацкага ўніверсітэта ў Познані і Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуню, дзе кіруе майстэрняй шаўкаграфіі. Таксама ўжо многа гадоў з’яўляецца куратарам Міжнароднага трыенале графікі «Колер у графіцы», біенале студэнцкай графікі  ў Познані, з’яўляецца членам журы многіх графічных конкурсаў у Польшчы, у тым ліку Міжнароднага трыенале графікі ў Кракаве. За сваю творчасць быў многа разоў узнагароджаны ў Польшчы і за мяжой. Займаецца станковай (серыяграфія) і кніжнай графікай. Адбылася 61 персанальная выстава, а таксама прымаў удзел у 293 калектыўных выставах.
 

«Чалавек упісаны ў два светы – суб’ектыўны і аб’ектыўны, праз усё жыццё ён удасканальвае ўменне перакрочваць іх граніцы. Апранае розныя маскі, акружае сябе своеасаблівымі панцырамі, успрымаецца як фігура цьмяная, закрытая, недаступная і павярхоўная. Паняцце маскі, якое я тут ужываю, заснавана на супрацьпастаўленні аб’ектыўнай і суб’ектыўнай рэчаіснасці, чалавека ўнутранага і чалавека знешняга. Стэфан Хвін у адным з эсэ напісаў: «Твар з’яўляецца маскай «унутранага чалавека». Засланяючы твар ці вочы, я раблю «героем» маіх графік спецыфічны від маскі. Твар гаворыць. Гаворыць у тым сэнсе, што менавіта ён робіць магчымым і распачынае ўсялякі дыскурс», – напісаў Левінас. Паміж фатаграфічным пачаткам і яго графічным эфектам пашырае магчымы дыскурс на тэму патэнцыйнасці значэнняў, патэнцыйнасці самога малюнка.
Праграмнае заціранне выразнасці малюнка, давядзенне твару постаці да ролі маскі ці пэўнага зрэдукаванага знаку, якое з’яўляецца лейтматывам усяго цыкла «Камуфляж», – гэта мой асабісты каментар  сучаснасці. Але гэтае заціранне выразнасці рэчаіснага малюнка непазбежна вядзе да спецыфічнай гульні паміж тым, што патэнцыйна існуе ў сферы ідэі, «памяці» малюнка пра тое, што сканкрэтызавана ў канчатковым графічным адбітку. Для мяне гэта працэс рэдукавання мастацкіх знакаў, але не значэнняў. Адсюль усялякае маніпуляванне зафіксаванай папярэдне рэчаіснасцю, сэнсавым напаўненнем зыходнага клішэ вядзе часцей за ўсё да такога  яе пераўтварэння, што малюнкавы эфект становіцца пэўнай сумай, абагульненнем многіх канкрэтных малюнкаў, або вядзе да амаль поўнага аслаблення сэнсавых сувязяў паміж тым, што было для мяне зыходным пунктам, і тым, што аказалася фінальным эфектам. Такім чынам, зыходны малюнак пазбаўлены прастаты і банальнасці, а праблема фальшу і праўды, матрыцы да рэальнасці, знятая.
Дзякуючы адпаведным камп’ютарным праграмам, я лічбава згенерыраваў постаць, хацелася б сказаць, чалавека ўніверсальнага, які выглядае як сапраўдны: мае рукі, ногі, цела, але праўдзівым не з’яўляецца. Ён з’яўляецца ілюзіяй сапраўднага. Далей, робячы мультыплексаванне твараў «мадэлі», я давёў да сітуацыі, у якой наступала неразрыўная сувязь намераў з рэальнасцю. Штучныя кібермаскі пачалі жыць уласным жыццём, удаючы нашы твары. Яны сталі патэнцыйным вобразам кожнага з нас.

Часам мне здаецца, што гэтыя дзеянні вядуць мяне да апалогіі малюнка як такога; мы не памятаем ні месцаў, ні людзей, але памятаем малюнак, які заўсёды раней ці пазней уцякае, радзее, размываецца. Ён існуе ў неакрэленым вымярэнні: неяскравы і таямнічы, існуе больш інтэнсіўна і пастаянна».                                                                                                                                                          Міраслаў Паўлоўскі, 2012

 

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах