Прэзентацыя альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х»

03.02.2014

 - Календарь событий

Прэзентацыя альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х»

7 лютага, 19.00

Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

Медыя-праект pARTisan

сумесна з мультымедыйным гістарычным праектам 90s.by

запрашае на прэзентацыю альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х».

Напрыканцы мінулага года ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом, прысвечаны арт-феномену 1990-х – «Менскай школе творчае фатаграфіі». У альбом увайшлі працы Валеры Лабко, Уладзіміра Парфянка, Галіны Маскалёвай, Уладзіміра Шахлевіча, Сяргея Кажамякіна, Міхаіла Гаруса, Ігара Саўчанка, Івана Пятровіча, Вадзіма Качана, Віктара Каленіка, Аляксандра Угляніцы і групы «Беларускі клімат». Гэта першае выданне падобнага кшталту, выдадзенае ў Беларусі.

«Адкрытымі застаюцца пытанні, якія стаяць у самой Беларусі, што дагэтуль не ацаніла сваіх фотамастакоў, іхны ўнёсак у сучаснае мастацтва краіны і ролю ў належнай прэзентацыі дзяржавы на міжнароднай сцэне. Што ж гэткага асаблівага ёсць у «менскай школе творчае фатаграфіі», што дае ёй відавочнае адрозненне ад іншых? Што прыцягвае да прац фотамастакоў гэтай школы ўвагу адмыслоўцаў і гледачоў? Як яна з'явілася?..»

Іна Рэут «Менская школа» альбо «Новая хваля» / Альбом «Беларуская фатаграфія 1990-х»

Падчас прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія з аўтарамі альбому.  Запрашаем усіх жадаючых!

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту – 32 альбомы (колькасць літар у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва. Заснавальнік, галоўны рэдактар – Артур Клінаў

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах