Прэзентацыя кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках» Вячкі Целеша

25.05.2015

 - Календарь событий

Прэзентацыя кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках» Вячкі Целеша

27 мая 2015 года а 15-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».
 

Кніга Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках» пабачыла свет у 2014 годзе ў выдавецтве «Беларусь». У выданні змешчаны толькі найбольш цікавыя старадаўнія паштоўкі як з калекцыі аўтара, так і з фондаў розных музеяў, бібліятэк, а таксама з прыватных збораў. Многія з іх раней не публікаваліся.
Вячка Целеш, знакаміты рыжскі мастак беларускага паходжання, адным з першых падрыхтаваў і надрукаваў рэдкія старадаўнія паштоўкі пра дасавецкі Мінск і іншыя гарады Беларусі.
Новая кніга аўтара дапаможа чытачу акунуцца ў гісторыю, найбольш поўна раскажа пра архітэктуру гарадоў Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя, пра майстэрства мураванай кладкі і драўлянае дойлідства продкаў.
У падрыхтоўцы гэтага выдання і зборы матэрыялу аўтару дапамагалі супрацоўнікі абласных музеяў краязнаўства і гісторыі, а таксама мясцовыя жыхары.
Вячка Целеш нарадзіўся ў 1938 годзе ў пасёлку Краснасельскі на Ваўкавышчыне. У 1975 годзе скончыў жывапісна-педагагічнае аддзяленне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі, а таксама ў экслібрысе. Член саюзаў мастакоў Беларусі і Латвіі. У 2006 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Латвійскай Рэспублікі — ордэнам Трох Зорак. Адзін з самых знакамітых філакартыстаў Латвіі.
Кніга «Гарады Беларусі на старых паштоўках» выдадзена на беларускай і англійскай мовах і прызначана ўсім аматарам гісторыі і фотамастацтва.


Тэл. для даведак: (+375 17) 293-27-56

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах