Прэзентацыя кнігі «Дзікая сліва»

30.03.2016

 - Календарь событий

Прэзентацыя кнігі «Дзікая сліва»

30 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» пісьменніца Валянціна Аксак прадставіць сваю паэтычную кнігу «Дзікая сліва». Спецыяльны госць — гурт «Ў нескладовае» (акустыка). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

У вечарыне таксама возьмуць удзел філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч, крытык Наста Грышчук, празаік і старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, пісьменнік і першы намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч і іншыя (праграма ўдакладняецца) 

Вершаваны зборнік паэткі, публіцысткі, лаўрэаткі прэміі «Залаты апостраф» Валянціны Аксак пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» і стаў васямнаццатым выпускам серыі і шостай кнігай аўтаркі.

«Для прачытання «Дзікай слівы» амаль не патрэбны культурны багаж, без якога не пушчаюць на борт постмадэрнізму. Адзінае, што трэба, — час. Удумлівасць, — піша крытык Наста Грышчук. — Акрамя гранічна шчырай споведзі жанчыны, «Дзікая сліва» разгортвае яшчэ і ўзаемаадносіны пакаленняў. Паэтэса не прыўкрашвае рэчаіснасць – але і не драматызуе, і калі радок усё ж адбіваецца болем, значыць, ён сапраўды непазбежны. З ім трэба змірыцца — як зрабіла гэта Валянціна Аксак, калі і не шчаслівая, то безумоўна — мудрая».

Чакаем вас па адрасе: Мінск, ст. м. «Грушаўка», пр-т Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах