Прэзентацыя кнігі «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі»

11.03.2016

 - Календарь событий

Прэзентацыя кнігі «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі»

11 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» празаік Марыя Роўда прадставіць сваю кнігу апавяданняў і аповесцей «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». Спецыяльныя госці — музыка Арцём Сітнікаў і паэтка Віка Трэнас.

«Марыя Роўда апісвае непадробныя пакуты душы, якая жадае немагчымага; прычым недасяжнай мару – быць шчаслівым з каханым чалавекам — робіць сам герой. Пісьменніца не паведамляе чытачу пра пакуты героя, але сапраўды стварае іх — вы ўсё адчуеце на ўласнай скуры», — піша крытык Наста Грышчук.

Героі твораў пісьменніцы — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладыя людзі чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Марыя — лінгвіст, скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі англійскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Дзе: Кніжная шафа, Мінск, пр-т Дзяржынскага, 9

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах