Прэзентацыя кнігі «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі»

07.06.2016

 - Календарь событий

Прэзентацыя кнігі «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі»

8 чэрвеня ў 18.00 запрашаем у кнігарню «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а) дзетак і дарослых на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі» з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык.
 

Новая кніга па-беларуску для дзетак і іх бацькоў, працяг гісторый пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса пабачыла свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор».

Казка шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста, перакладзеная Надзеяй Кандрусевіч, ужо чакае сваіх чытачоў на паліцах мінскіх кнігарняў.

Сімпатычныя і забаўныя героі Пэтсан і Фіндус, якія ажылі на старонках кніг шведскага аўтара, не маюць патрэбы ў прадстаўленні — яны вельмі папулярныя па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, і казкі пра іх перакладзены больш чым на 30 моў. На нашай роднай мове выйшлі кнігі «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды», пасля — «Блінны торт» (абедзве пераклала Надзея Кандрусевіч).

А зараз серыя для дзяцей «Каляровы ровар» працягваецца гісторыяй «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі». З яе юныя чытачы і чытачкі даведаюцца, як пазнаёміліся і пасябравалі дзядуля Пэтсан і ягоны ўлюбёнец коцік Фіндус.

Канечне, не абыдзецца без авантураў і прыгод, падчас якіх Фіндус дазнаецца шмат новага пра навакольны свет, поўны цікавых раслін і жывёл, а таксама знойдзе новых прыяцеляў — фантазійных істотак мюклаў, нечым падобных на маленькіх добрых гномаў, якія ратуюць усіх, каму патрэбна дапамога.

Болей пра кнігу, а таксама дзе яе можна знайсці, чытайце ТУТ
Прыходзьце на імпрэзу, будзе цікава!

Дзе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах