Прэзентацыя кніг Янкі Маўра

11.05.2016

 - Календарь событий

Прэзентацыя кніг Янкі Маўра

11 мая ў дзень нараджэння Янкі Маўра  адбудзецца прэзентацыя кніг «Янка Маўр. Выбранае» і «Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа» – малодшай дачкі Янкі Маўра, нявесткі Якуба Коласа Наталлі Міцкевіч.

У першую кнігу, выдадзеную ў серыі «Беларускі кнігазбор», увайшлі аповесці Янкі Маўра «Шлях з цемры», «У краіне райскай птушкі», «Палескія рабінзоны», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», некалькі апавяданняў, артыкулаў, эпісталярная спадчына Янкі Маўра – лісты да Якуба Коласа, Алеся Якімовіча і іншых. У дадатку прыведзены ўспаміны пра Янку Маўра і вершы, прысвечаныя беларускаму дзіцячаму пісьменніку. Некаторыя лісты і артыкулы з цыкла «Старонкі гісторыі» друкуюцца ўпершыню. 

Укладальнікам кнігі стала ўнучка Янкі Маўра і Якуба Коласа – Марыя Міцкевіч, а кароткую прадмову да кнігі напісала яе дачка – Васіліна Міцкевіч.

У другую кнігу, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда», увайшлі ўспаміны дачкі Янкі Маўра Наталлі Міцкевіч. У кнізе апісаны раней невядомыя факты жыцця Янкі Маўра, раскрыты яго ўзаемаадносіны з роднымі, знаёмымі. Аўтарка кнігі яскрава перадае цяжкасці эвакуацыі ў часе Другой сусветнай вайны, паказвае складанае становішча сям’і Янкі Маўра ў Алма-Аце. Акрамя гэтага, Наталля Міцкевіч расказвае пра сваю вучобу, работу ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, пра сваю сям’ю і свайго свёкра – Якуба Коласа, распавядае пра сустрэчы са знакамітымі і цікавымі людзьмі.

Да прэзентацыі падрыхтавана невялікая фотавыстаўка з асабістага архіва сына Якуба Коласа і зяця Янкі Маўра – Міхася Міцкевіча.

Акрамя таго, пад час імпрэзы адбудзецца адкрыццё кніжна-дакументальнай выставы «Літаратурныя шляхі Якуба Коласа і Янкі Маўра», прысвечанай дзвюм асобам ў нацыянальнай культуры. Супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі пазнаёмяць з найбольш цікавымі дакументамі з рукапіснага фонду: рукапісамі твораў Янкі Маўра, фотаздымкамі, кнігамі Якуба Коласа з дарчымі надпісамі. Унікальныя экспанаты будуць дапоўнены асноўнымі творамі народнага паэта Беларусі, уключаючы першыя творы і сучасныя перавыданні. 

Імя Янкі Маўра, класіка беларускай дзіцячай літаратуры, пісьменніка-наватара, таксама добра вядома ўсім. Яго творчасць узбагаціла дзіцячую літаратуру прыгодніцкімі і навукова-фантастычнымі творамі. Сярод самых каштоўных экспанатаў выставы – самыя першыя публікацыі: «Сын вады» (1928), «Пекла» (1929), «Палескія рабінзоны» (2-е выд., 1933), «Слёзы Тубі» (1935) і іншыя.

Пачатак у 16.00

Дзе: Навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, Мінск, вул. Сурганова, 15

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах