Прэзентацыя паэтычнага зборніка Юрася Шамецькі «Атава»

13.04.2015

 - Календарь событий

Прэзентацыя паэтычнага зборніка Юрася Шамецькі «Атава»

13 красавіка  (панядзелак) у Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску (вул. К. Маркса, 30) адбудзецца прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Юрася Шамецькі “Атава”, апублікаванага ў выдавецтве “Кнігазбор”. Вечарыну вядзе Віка Трэнас. Спецыяльны госць – Алесь Камоцкі. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, а з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго па першай кнізе, названай “Шлях да вяртання”. Другі зборнік вершаў названы метафарычна. Атава — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла пасля першай касавіцы, якая сімвалізуе вечнае перараджэнне і абнаўленне.  Творы Юрася Шамецькі пашыраюць прастору беларускай паэзіі не толькі геаграфічна, але і канцэптуальна. Кожны, хто прачытае кнігу, зможа пагадзіцца, што яго паэтычнае вяртанне на радзіму адбываецца па-сапраўднаму таленавіта і пераканаўча.

***
— Я люблю цягнікі.
— Ад’язджаць?
— Не… Лепей вяртацца дадому…
Лёгка скіну халодную стому,
а гарэзную роўнядзь ракі
змеру гукам раптоўнага грому.
У жыцці ёсць адказнасць адна:
берагчы ўсё, што побач, старанна,
каб маўклівыя дрэвы кранальна
зноў уранку прасілі цяпла
і шукалі твайго спачування.
Праз акно ў цягніку, у далёкай Таскане,
я гляджу на прастор і чакаю вяртання.

Юрась Шамецька

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах