Прэзентацыя ўзнагарод алімпійскіх чэмпіёнаў Сочы-2014 Алы Цупер і Антона Кушніра

25.04.2014

 - Календарь событий

Прэзентацыя ўзнагарод алімпійскіх чэмпіёнаў Сочы-2014 Алы Цупер і Антона Кушніра

28 красавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў 14.00 адбудзецца прэзентацыя спартыўных і дзяржаўных узнагарод алімпійскіх чэмпіёнаў Сочы-2014 Алы Цупер і Антона Кушніра, паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

На зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы-2014 зборная Беларусі па фрыстайле здзейсніла сапраўдны трыумф – заваявала залатыя медалі ў лыжнай акрабатыцы, як у мужчынскай, так і ў жаночай праграмах. Беларуская школа фрыстайла зарэкамендавала сябе як наймацнейшая ў свеце. Галоўная заслуга ў гэтым, вядома ж, належыць нашым алімпійцам і іх трэнерам.

У мерапрыемстве прымуць удзел галоўныя трыумфатары Алімпіяды – Ала Цупер і Антон Кушнір. Таксама запрошаны прадстаўнікі Беларускай федэрацыі фрыстайла, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства спорту і турызму РБ, вучні школы па лыжнай акрабатыцы.

У рамках мерапрыемства адбудзецца адкрыццё фотавыставы.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах