Рэчы паміж жыццём і смерцю

12.07.2014

 - Календарь событий

Рэчы паміж жыццём і смерцю

?17 ліпеня 2014 г. у 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца міжнародны праект – выстава «Рэчы паміж жыццём і смерцю» з Музея Арміі (Стакгольм, Швецыя). Гэта вялікі беларуска-шведскі праект тэрмінам у год, які мае на мэце ахапіць як мага болей зацікаўленых гледачоў і прадэманстраваць выставу ў буйнейшых гарадах краіны.  Яго ініцыятарам у нашай краіне выступіў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Выстава «Рэчы паміж жыццём і смерцю» складаецца з тысячы дробных прадметаў, неабходных для выжывання ў акопах. Перавярніце салдата дагары нагамі і акурат убачыце гэтыя рэчы, бо яны выпадуць з яго кішэняў. Фотаздымкі родных, лыжкі, карты для гульні, прылады для галення, музычныя інструменты, лекі, вайсковы рыштунак самых розных краін і войнаў ХХ ст. Але гэта адны і тыя ж рэчы. Амерыканцы, немцы, рускія, японцы маюць адны і тыя ж патрэбы. Гэтыя рэчы сімвалізуюць розніцу паміж жыццём і смерцю, а таксама тое, што і на вайне ёсць будні, падчас якіх салдат гатуе, бавіць час, сумуе, жартуе, мыецца, паліць. Чалавек застаецца чалавекам.
Выстава распавядае пра паўсядзённае жыцце падчас войнаў, носіць апалітычны і гуманістычны характар. Яна падрыхтавана Музеем Арміі ў Стакгольме ў супрацоўніцтве з вядомым калекцыянерам Турб’ёрнам Ленскугам, які сабраў і адабраў для паказу ўсе экспанаты.
Выстава «Рэчы паміж жыццём і смерцю» прэзентавалася ў Швецыі ў 2010 г., яна ўзнагароджана Залатой прэміяй і названа самай эстэтычнай выставай года. Выстава пабывала ў Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы. У 2014 г. настаў час Беларусі, і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь рады прадставіць беларускай грамадскасці гэты годны міжнародны праект.

Выстава ўжо з поспехам распачала экспанаванне ў Гродне з красавіка 2014 г. З сярэдзіны ліпеня да верасня «Рэчы паміж жыццём і смерцю» будуць прадстаўлены ў Мінску, пазней ініцыятыву экспанавання перахопіць Гомель, Магілёў і Брэст.

Страны: Беларусь Швеция


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах