Свята «Каляды ў Ліпніках» пройдзе ў Пастаўскім раёне

17.12.2013

 - Календарь событий

Свята «Каляды ў Ліпніках» пройдзе ў Пастаўскім раёне

Яно запланавана ў аграэкасядзібе Ліпнікі з 21 снежня па 7 студзеня. Пра гэта Край.бай паведаміла рэжысёр раённага метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алеся Гур’ева.

У аграэкасядзібе гасцей сустрэнуць сама гаспадыня Зіма з традыцыйнымі каляднымі варожбамі, Лазнік з Лазніцай і Баба Яга. Пасля частавання гарбатай на зёлках з блінамі гасцей будуць запрашаць карагодзіць да яліны.

Гасцей свята таксама чакаюць калядны гурт, Дзед Мароз са Снягуркай, гульні-забавы для дарослых і дзяцей.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах