Свята «Шчадруха – калядная весялуха» ў Строчыцах

10.01.2015

 - Календарь событий

Свята «Шчадруха – калядная весялуха» ў Строчыцах

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі. 17 студзеня 2015 года з 12.30 да 15.00 – «Шчадруха – калядная весялуха».

Запрашаем усіх, асабліва моладзь, прыняць актыўны ўдзел у святкаванні Каляд. Тым больш што 2015 год аб’яўлены Годам моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Беларуская калядная абраднасць з’яўляецца помнікам этнічнай гісторыі беларускага народа, яго культурнай спадчынай. Стала ўжо традыцыйным падчас музейных святаў знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі абрадамі Беларусі, якія ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі былі: абрад «Цары» з в. Семежава Капыльскага раёна (2011 г.), абрад «Шчадрэц» з в. Рог Салігорскага раёна (2012 г.), гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскага раёна (2013 г.) і абрад «Цягнуць Каляду на дуба» з в. Новіны Бярэзінскага раёна (2014 г.).

Сёлета Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прэзентуе традыцыйную моладзевую гульню «Пячы ката», якая з’яўляецца кандыдатам на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Упершыню наведвальнікі пазнаёмяцца з традыцыямі святкавання Вадохрышча ў сялянскай сям’і ў к. ХІХ – п. ХХ ст.

Падчас правядзення мерапрыемства «Шчадруха – калядная весялуха» кожнага чакаюць:

упершыню:
– моладзевыя шаленствы,
– моладзевая гульня «Пячы ката» ад народнага ансамбля народнай песні «Весялуха»,
– дэманстрацыйны майстар-клас па вырабе абярэга «Павук»,
– конкурс «Традыцыйная калядная маска»,
– конкурс дзіцячага малюнка «Калядны кот»;
традыцыйна:
– калядныя варожбы, гульні і забавы,
– канцэртная праграма ад фальклорных калектываў г. Мінска і Мінскай вобласці,
– традыцыйны лялечны тэатр «Батлейка»,
– конкурс «Калядная зорка»,
– відэапрэзентацыя калядных абрадаў, якія ўнесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Кожны ўдзельнік зможа пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, зрабіць цудоўныя фотаздымкі. За дадатковую плату набыць сувеніры ад народных майстроў і падсілкавацца ў карчме.
Кожны, хто прыйдзе на свята са студэнцкім білетам, атрымае падарунак ад музея.
Права на бясплатнае наведванне музея мае кожны аўтар – удзельнік конкурса дзіцячага малюнка «Калядны кот».
Кошт квіткоў для: дарослых: 60 000 руб.; судэнтаў ВНУ, ССНУ: 40 000 руб.; вучняў: 30 000; для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах