«Серадовішча»: украінскія серады

26.04.2016

 - Календарь событий

«Серадовішча»: украінскія серады

«Серадовішча» з Андрэем Хадановічам: Тры пярсцёнкі Антоныча.

Ён быў закаханым у жыццё паганцам і насіў сонца ў кішэні, рос разам з травой і стварыў «Зялёнае евангелле». Паводле іншай версіі, быў хрушчом і жыў на вішнях – тых самых, што апяваў Шаўчэнка. А яшчэ львоўскім дэкадэнтам, што напісаў «Баладу пра блакітную смерць».

Багдан-Ігар Антоныч (19091937), самы таямнічы, містычны і рафінаваны ўкраінскі паэт, возьме ахвочых у патройныя абдымкі, атуліўшы пярсцёнкам песні, пярсцёнкам маладосці і пярсцёнкам ночы… А потым пачнецца снег, лэмкаўскія песні – і неба ўпадзе на хаты.

Спецыяльная госця – перакладчыца Алена Пятровіч.

Дзе: ЛогвінаЎ, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах