Спектакль, прысвечаны 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага

11.06.2015

 - Календарь событий

Спектакль, прысвечаны 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага

10 і 11 чэрвеня ў Маладзёжным тэатры эстрады адбудзецца спектакль, прысвечаны 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага. Падзеі спектакля пачынаюцца ў 1551 годзе.

Мікалай Радзівіл Чорны знаходзіцца, здавалася б, на піку сваёй кар’еры, але раптоўна памірае сястра Барбара, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля – малодшы брат Ян, з якім у Мікалая былі вельмі складаныя адносіны і яны так і не прымірыліся. Нарастае напружанне і неразуменне ў адносінах з жонкай Альжбетай.
Як Мікалай Радзівіл Чорны вырашыць складаныя праблемы, якія прыйшлі ў яго жыццё, мы ўбачым 10 і 11 чэрвеня ў Маладзёжным тэатры эстрады ў спектаклі «Біблія князя Радзівіла».

Квіткі можна набыць у касах тэатра, а таксама ў пунктах продажу KVITKI.BY.

Для дадатковай інфармацыі тэлефануйце:
+375 (29) 338-96-18.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах