Сустрэча з Максімам Тымінько

29.07.2016

 - Календарь событий

Сустрэча з Максімам Тымінько

Праект «10 майстэрняў» складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацавана адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.


Шосты курс адукацыйнага праекта называецца «Creative Coding. Як стаць дэміургам… у браўзеры. Javascript і «жывое» мастацтва», аўтарам якога з'яўляецца Максім Тымінько.

На працягу шасці дзён удзельнікі майстэрні пазнаёмяцца з асновамі ў Javascript, з магчымасцямі пры яго дапамозе ствараць дынамічныя малюнкі, анімацыю, фота- і відэакалажы. Таксама гаворка пойдзе пра інтэграцыю Javascript у вэб старонкi, некаторыя элементы HTML, выкарыстанне скрыптаў у такіх папулярных праграмах як Photoshop і After Effects. У залежнасці ад падрыхтоўкі ўдзельнікаў магчымы розныя ўзроўні складанасці курса.

Сёння светам кіруе той, хто развівае тэхналогію. Тое, што яшчэ пару гадоў таму здавалася фантастыкай, сёння ўжо рэальнасць. Штучны інтэлект і глыбіннае машыннае навучанне ўжо дазваляюць камп'ютарам самастойна маляваць, пісаць сцэнарыі і складаць вершы.

Сучасны мастак рызыкуе безнадзейна адстаць ад часу і ператварыцца ў задзервянелага мастадонта, калі не будзе паспяваць за паскораным развіццём сённяшніх лічбавых тэхналогій.

Каб не застацца за бортам, мы павінны навучыцца размаўляць і тварыць на мове, зразумелай для камп'ютара. Радуе тое, што зрабіць гэта зусім не складана! Праграмаванне  гэта не больш складана, чым прадумаць і напісаць спіс пакупак перад паходам у гастраном! Але валоданне нават мінімумам навыкаў дае ў рукі мастаку неверагодна магутны інструмент, адкрывае велізарную колькасць новых магчымасцяў для творчай рэалізацыі.

Завяршальны праект майстэрні Максіма Тымінько  гэта вэбсайт з «жывымі» работамі, накідамі праграм і скрыптаў, якія напішуць самі ўдзельнікі курса.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: запрашаюцца актыўныя мастакі і студэнты мастацкіх устаноў. Узрост любы, узровень любы, галоўнае — зацікаўленасць і цяга да ведаў. Вельмі вітаецца разуменне англійскай мовы. Трэба мець свой ноўтбук.

Удзел у майстэрні платны (60 рублёў). Аплата курса з’яўляецца сімвалічным пацвярджэннем удзелу ў курсе. Грошы ад удзельнікаў курса забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні і рэалізацыі выніковага праекта. Аплата праз касу галерэі.

Пачатак курса Максіма Тымінько адбудзецца 3 жніўня.

30 ліпеня а 19-й гадзіне запрашаем на сустрэчу з Максімам Тымінько, прысвечаную аўтарскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва ў рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў».

Дзе: Галерэя Ў, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а

Кошт: 60 руб.

 

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах