«Тэст-драйв» культурніцкіх ідэй адбудзецца ў Іўі!

14.04.2014

 - Календарь событий

«Тэст-драйв» культурніцкіх ідэй адбудзецца ў Іўі!

22 красавіка культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае ў Іўеўскі музей нацыянальных культур на «Кірмаш праектаў» – вядомы ў іншых гарадах Беларусі фармат сустрэчы для адмыслоўцаў у грамадска-культурнай сферы, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены, каб культурніцкае агульнае і асабістае жыццё рабілася цікавейшым і якаснейшым!

Хочаце, каб у Іўі было больш цікавых культурных падзей? Ведаеце, як зрабіць горад больш прывабным і для жыхароў, і для гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі або шукаеце, як цікава, з карысцю і не ў самоце прабавіць вольны час? Тады самы момант дастаць з «доўгай скрыні» даўнія задумы і прадставіць сваю ідэю аднадумцам на «Кірмашы праектаў». І вы пабачыце, як многа можна здзейсніць, калі разам збіраюцца людзі неабыякавыя і зацікаўленыя!

Удзельнічаючы ў «Кірмашы праектаў», вы атрымаеце прафесійныя кансультацыі, даведаецеся, як можна рэалізаваць свае задумы, знайсці аднадумцаў і памочнікаў. «Кірмаш» натхніць вас поспехам іншых і дапаможа стварыць тое, што раней, здавалася, было па-за межамі рэчаіснасці.

Не прапусціце шанец знайсці партнёраў, каб увасобіць сваю ідэю на агульную карысць!

Каб паўдзельнічаць у «Кірмашы», дасылайце апісанне сваёй ідэі на электронную скрыню ivye-museum@tut.by да 20 красавіка ўключна. Пасля дапрацоўкі ідэі з камандай кампаніі «Будзьма беларусамі!» вы зможаце прадставіць сваю ідэю на «Кірмашы праектаў» 22 красавіка перад адмыслоўцамі ў культурніцкім менеджменце*, мясцовымі супольнасцямі, якія дапамогуць удасканаліць і рэалізаваць вашую задуму.

У заяўку неабходна ўключыць:

– назву праекта (калі ёсць) і ўводнае апісанне задумы (у 3–10 сказах);

– каму і чаму гэты праект неабходны;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы неабходныя для здзяйснення ідэі (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт);

– інфармацыю пра сябе: імя, занятак/род дзейнасці.

*Чым раней вы паведаміце пра тэму і сферу сваёй ідэі, тым больш імаверны ўдзел у «Кірмашы праектаў» экспертаў ў сацыякультурніцкай сферы з Мінска і Гародні.

Даведкі па тэл.: (029) 106-85-94, (029) 784-32-21 – каардынатар ГКК «Будзьма беларусамі!» па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук.

Пачатак: 18.00.

Іўеўскі музей нацыянальных культур (г. Іўе, вул. 17 Верасня, д. 9).

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах