У Беларусі традыцыйна ўшаноўваюцца Кузьма і Дзям'ян

13.11.2013

 - Календарь событий

У Беларусі традыцыйна ўшаноўваюцца Кузьма і Дзям'ян

Спрадвеку святыя Кузьма i Дзям'ян, якiя ўшаноўваюцца ў гэты дзень па праваслаўным календары, сярод усходнiх славян лiчылiся ахоўнiкамi рамёстваў, асаблiва майстроў кавальскай справы i швачак. Гэты дзень для мужчын i жанчын станавiўся «пераходным» днём ад сельскагаспадарчых работ да зiмовых саматужных промыслаў.

14 лiстапада ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваюцца Кузьма і Дзям'ян, якіх нашыя продкі лічылі апекунамі кавалёў, шаўцоў, земляробства і вяселляў.

Спрадвеку святыя Кузьма i Дзям'ян, якiя ўшаноўваюцца ў гэты дзень па праваслаўным календары, сярод усходнiх славян лiчылiся ахоўнiкамi рамёстваў, асаблiва майстроў кавальскай справы i швачак. Гэты дзень для мужчын i жанчын станавiўся «пераходным» днём ад сельскагаспадарчых работ да зiмовых саматужных промыслаў.

Таксама святыя Кузьма i Дзям'ян сталi ахоўнiкамi сямейнага ачага, святасцi i непарушнасцi шлюбу i сямейнага жыцця. У народзе гэтых святых параўноўвалi з кавалямi: «Боскiя кавалi куюць вяселлi i вясельныя вянцы», «Боскiя кавалi недагуляныя вяселлi дарабляюць».

Таксама святых Кузьму i Дзям'яна лiчылi ахоўнiкамi курэй. У гэты дзень пасля ранiшняга набажэнства курэй, гусей, вутак апырсквалi святой вадой i прасiлi божых памочнiкаў захаваць птушыны «статак».

На абед у гэты дзень абавязкова рыхтавалi курыцу: «На Кузьму-Дзям’яна курыцу на стол». У народнай культуры было шмат сакрэтаў i спосабаў дапамагчы самаму слабому або хвораму ў сям’i. Так, першы кавалак i сэрца курыцы ў гэты дзень трэба было аддаць менавiта такому чалавеку.

На Кузьму i Дзям’яна – «курыная смерць» – так народная прыказка падказвала, што з гэтага дня звычайна пачыналi бiць курэй на продаж.

«Кузьма з Дзямянам на восець садзяць» – у гэты дзень трэба было пачынаць (а ў некаторых раёнах скончыць) малацьбу. «Дамалотная» каша была абавязковай стравай у гэты дзень.

Кузьмiнкi паўсюдна лiчылiся таксама i дзявочым святам. Iснаваў звычай, згодна з якiм дзяўчына-нявеста ў гэты дзень лiчыцца гаспадыняй дома. Яна рыхтавала святочныя стравы для сям’i, сярод якiх абавязкова павiнна быць курыная лапша. «Досыць дзеўкам чужое пiва варыць, час сваё распачынаць», – казалi пра дзяўчат на выданнi.

На тры днi святкавання Кузьмiнак дзяўчаты знаходзiлi памяшканне, дзе наладжвалi «ссыпчыну» (братчыну, талаку) i прымалi хлопцаў. Гэта былi свайго кшталту агледзiны нявестаў, пасля якiх у вёсках гулялi шмат вяселляў. У народзе так i казалi: «Падкузьмiла дзеўка хлопца!».

«Кузьмiнкi – восенi памiнкi» – у народзе гэты дзень лiчылi другой сустрэчай зiмы (першая была 14 кастрычнiка). I па гэтым днi прадказвалi будучае надвор’е:

Снежны дзень абяцае будучай вясной вялiкую паводку.

Кузьмiнкi – покрыва са снегу (снежнае покрыва).

На Кузьму лiсты на дрэвах трымаюцца – недарод наперадзе чакае.

Кузьма-Дзям’ян – кавалi, ставяць лёд на зямлi i вадзе.

Закуюць Кузьма з Дзям’янам – да вясны не раскуеш.

Кузьма закуе, а Мiхайла (мiхайлаўскiя адлiгi) раскуе.

Кузьма закуе, а Мiхаiл (21 лiстапада) раскуе.


Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах