У Віцебску пройдзе лекцыя дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

17.02.2014

 - Календарь событий

У Віцебску пройдзе лекцыя дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Мастак, дызайнер, архітэктар і звычайны абывацель – кожны з іх па-свойму адчувае на сабе ўздзеянне культуры і кожны па-свойму аказвае свой уплыў на фармаванне яе адметнасці, стварэнне той візуальнай рэчаіснасці, якая маркіруе нас як беларусаў, дапамагае (альбо наадварот – ускладняе) усвядоміць сваё месца ў свеце. І кожны з іх будзе рабіць гэта, зыходзячы са свайго разумення «прыгожага». Пры гэтым хтосьці, ствараючы новы вобраз, будзе дакапвацца да сутнасці «простых рэчаў», разбірацца з традыцыяй, яе ўнутранымі эстэтычнымі законамі, а хтосьці будзе ствараць «аграгламурны трэш» чарговых Дажынак. Ну… як кажуць, «на густ і колер таварышаў няма», паведамляе «ННВ».

Але пачуццё стылю, разуменне «прыгожага» – гэта далёка не толькі справа густу кожнага, гэта адлюстраванне актуальнага стану культуры, у якую мы ў той ці іншай ступені аказваемся ўклучанымі. Наколькі наш сённяшні выбар той ці іншай культурнай мадэлі грунтуецца, падпітваецца нашай традыцыяй?

«Стылізаваць візуальныя, архітэктурныя, рэкламныя прадукты трэба паводле нацыянальных каштоўнасцяў», – упэўнены дызайнер Міхал Анемпадыстаў, лектар наступнай публічнай лекцыі цыкла Urbi et Orbi ў Віцебску. Арганізатары цыкла – Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» – запрашаюць усіх зацікаўленых 22 лютага ў віцебскі Цэнтр рамёстваў «Задзвінне» (вул. Чайкоўскага, 3) а 18.00 не толькі паслухаць пра «Колер Беларусі», але і стаць сведкамі таго, як лектар працуе з фактурай беларускай рэчаіснасці, беларускай традыцыі.

Якім колерам аддавалі перавагу продкі сучасных беларусаў? Як і чаму менавіта гэтыя колеры зрабіліся «нашымі»? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і нашай культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і нашай ментальнасцю? Як увогуле можна працаваць з колерам, намінуючы яго як «нацыянальны маркер»?

Шукаем адказы на гэтыя пытанні разам з дызайнерам, мастаком, паэтам, культурным дзеячом Міхалам Анемпадыставым. Лекцыя «Колер Беларусі», 22 лютага, 18.00, Цэнтр рамёстваў «Задзвінне» (вул. Чайкоўскага, 3).

Уваход вольны!

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах