У «Галерэі мастацтва» з 20 мая пачынаецца выстаўка жывапісу Сямёна Дамарада «Па ціхай вадзе»

16.05.2014

 - Календарь событий

У «Галерэі мастацтва» з 20 мая пачынаецца выстаўка жывапісу Сямёна Дамарада «Па ціхай вадзе»

Кожны мастак бачыць свет па-асабліваму, адсюль разнастайнасць стыляў і тэхнік, бо яны падкрэсліваюць уласны позірк аўтара на рэчаіснасць. Такім чынам, мы як быццам глядзім яго вачыма, разумеем яго, становімся бліжэй. Пейзаж – асноўны і любімы жанр, у якім працуе майстра Сямён Дамарад. Жывапіс творцы лірычны і тонкі, з ноткай светлага суму, колеры прыглушаныя, бліжэй да натуральных. Не аднойчы мастацтвазнаўцамі адзначалася, што працы мастака можна параўнаць з паэзіяй. І сапраўды, разглядаючы яго палотны, у думках узнікаюць строкі з некаторых вершаў, успамінамі вяртаешся ў родныя мястэчкі, дзе прайшло дзяцінства.

Манументаліст па адукацыі, Сямён Дамарад аддае перавагу вялікім фарматам, а гэта, у сваю чаргу, яшчэ больш раскрывае ідэю твора. Адкідаючы ўсё лішняе, мастак засяроджвае ўвагу на канкрэтным моманце. Простыя на першы погляд краявіды вельмі эмацыянальна напоўнены, нясуць запал добрага настрою і энергетыкі, рамантычны спакой і летуценнасць. Палотны «Погляд у восень», «Хутар у леса», «Майскі дождж» з неабшарнымі прасторамі палёў і лугоў, чысцінёй блакітнага неба дазваляюць адчуць сапраўднае яднанне з прыродай.

Часта мастака прывабліваюць пераходныя станы прыроды: калі сыходзіць апошні снег і з’яўляецца першая зеляніна, калі вечарэе ці толькі ўзыходзіць раніцай сонейка. Вада, у залежнасці ад часу года, таксама бывае рознай. На палотнах Сямёна Дамарада яна ціхая, марудлівая, нібы жывая субстанцыя, да якой мастак адносіцца з вялікім піетэтам. Найпрыгажэйшыя месцы Беларусі сталі натхненнем для творцы: гэта і люстэрка ракі Віліі, у якое глядзіць неба, і цёплая бархатная паверхня Беразіны з стромкімі берагамі, і чароўнае, глыбокае возера Мястра, што на Мядзельшчыне.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу «Па ціхай вадзе» Сямёна Дамарада – 20 мая 2014 года а 18.00 у «Галерэі Мастацтва»

 

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах