У Гродне, Віцебску і Мінску прэзентуюць фільм пра балоты

17.02.2014

 - Календарь событий

У Гродне, Віцебску і Мінску прэзентуюць фільм пра балоты

Прэм’ера нямецкай дакументальнай стужкі The Moor, прымеркаваная да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў, пройдзе адначасова ў Гродне, Віцебску і Мінску, паведамляе «Твой стыль».

У Гродне паказ адбудзецца 28 лютага ў антыкафэ «Живое время» (вул. Вялікая Траецкая, 48-1), пачатак у 19.00. Уваход: 10 000 рублёў.

Фільм The Moor узнагароджаны гран-пры міжнародных фестываляў «Зеленый взгляд» (Расія, 2013) і Town of Sondrio (Італія, 2013).

Аўтар фільма Ян Хафт заснаваў у 1996 NautilusTV (з 2001 года Nautilusfilm) – адну з найбольш паспяховых кінакампаній Германіі сярод тых, што ствараюць дакументальнае кіно пра прыроду. У стужцы The Moor рэжысёр падкрэслівае ўнікальнасць і каштоўнасць экасістэмы балот, рашуча выступае за захаванне гэтай каштоўнасці Еўропы, пра значэнне якой многія нават не задумваюцца.

Страны: Беларусь Германия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах