У касцёле на Дзевятоўцы пакажуць «Дзяды» Міцкевіча

28.11.2013

 - Календарь событий

У касцёле на Дзевятоўцы пакажуць «Дзяды» Міцкевіча

Сцэнічнае дзеянне паводле паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» прадставяць польскія оперныя артысты разам з гарадзенскімі музыкамі. Iнсцэніроўка будзе ладзіцца ў касцёле на Дзевятоўцы 29 лістапада а 20-й гадзіне, паведамляе «Вечерний Гродно».

Пад кіраўніцтвам Роберта Дымоўскага выступяць артысты Вялікага тэатра Нацыянальнай оперы Варшавы з хорам і камерным аркестрам «Гарадзенскія салавейкі» і навучэнцамі ДМШМ №1. Сімфанічная паэма «Відма» паводле твора Міцкевіча на музыку Станіслава Манюшкі прадставіць паганскі рытуал успаміну памерлых.

Выступ арганізаваны пры падтрымцы консульства Польшчы ў Гродне, ансамбля «Гарадзенскія салавейкі» і гродзенскай ДМШМ №1.

Марына ХАРЭВІЧ


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах