Фестиваль современного европейского кино

22.05.2016

 - Календарь событий

Фестиваль современного европейского кино

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, пасольствы краін ЕС у Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама прадстаўляюць Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно.

Расклад паказаў 2126 мая 2016 года ў кінатэатры «Перамога»

21 мая, 16.00
ДОБРЫЯ ДЗЕЦІ НЕ ПЛАЧУЦЬ / Achtste Groepers Huilen Niet*, 96 хв.
Нідэрланды, 2012 Рэжысёр: Д. Ботс
У ролях: Х. Обек, Ф. Лівінгстон, Б. Флік, А. Бел’яндуз
Гісторыя пра тое, што важна, колькі дзён змяшчае ў сабе жыццё. Але важней, колькі жыцця змяшчаюць у сабе дні.
Узнагароды і прэміі:
2012 – прэмія «Залаты фільм» (Нідэрланды)
2012 – галоўны прыз і прыз глядацкіх сімпатый на TIFF МКФ фільмаў для дзяцей у Таронта (Канада)
2013 – нацыянальная кінапрэмія «Рэмбрандт» найлепшаму рэжысёру

21 мая, 18.00
ЦІХАЕ СЭРЦА / Stille hjerte***, 98 хв.
Данія, 2014 Рэжысёр: Б. Аўгуст
У ролях: Г. Нёрбю, М. Грунвальд, П. Стэан, Д. Курчыч, В. Бру
Эстэр прымае рашэнне пайсці з жыцця, але напярэдадні яна арганізуе вялікае свята для сваёй сям’і.
Узнагароды і прэміі:
2014 – Сярэбраная ракавіна за найлепшую жаночую ролю (Папрыка Стэан) у Сан-Себасцьяна (Іспанія)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Bodil за найлепшы фільм і сцэнарый, найлепшай актрысе і акцёру другога плану
2015 – прэмія Robert Дацкай гільдыі кінакрытыкаў найлепшай актрысе другога плану

21 мая, 21.00
РЫБА-СОНЦА / Klumpfisken***, 100 хв.
Данія, 2014 Рэжысёр: С. Бале
У ролях: Х. Бірк, С. Сторм, К. Андэрсэн, Ё. Бінг
Рыбак Кесэ вымушаны ўзяць на борт жанчыну-біёлага, што радыкальна змяняе яго жыццё і бізнес.
Узнагароды і прэміі:
2015 – нацыянальная кінапрэмія Bodil найлепшаму акцёру і актрысе другога плану
2015 – прэмія Robert Дацкай гільдыі кінакрытыкаў за найлепшы сцэнарый, рэжысуру і майстэрства акцёра ў галоўнай ролі

22 мая, 16.00
КАЗКА ПРА ВОЗЕРА / Järven tarina, 80 хв., дакументальны
Фінляндыя, 2015 Рэжысёр: К. Саарнілуата, М. Рор
Фільм пра азёры, прыроду і ваду, ахутаныя фінскай міфалогіяй

22 мая, 18.00
ВІКТОРЫЯ / Victoria****, 138 хв.
Германія, 2015 Рэжысёр: С. Шыпер
У ролях: Л. Коста, Ф. Рагоўскі, М. Мауф
Маладая іспанка пераехала ў Берлін і раптам сутыкнулася са смяротнай небяспекай…
Узнагароды і прэміі:
2015 – прыз Гільдыі артхаўзнага кіно рэжысёру на МКФ у Берліне (Германія)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Lola найлепшаму фільму, рэжысёру, аператару, акцёру і актрысе за галоўныя ролі
2015 – прэмія кінакрытыкаў рэжысёру на Нарвежскім МКФ
2015 – прыз найлепшаму замежнаму фільму на кінафестывалі ў Сан-Дыега (ЗША)
2016 – прыз Gaudí і прэмія Св. Георгія (Каталонія, Іспанія) найлепшай актрысе (Лія Коста)

22 мая, 21.00
ПРАКТЫКАВАННІ Ў АБДЫМКАХ / Vaje v objemu***, 89 хв.
Славенія, 2012 Рэжысёр: М. Певеч
У ролях: У. Фюрст, Я. Зупанчыч, Д. Мілінавіч
У школе танцаў дзве пары вучацца мове танга, але разам яны спазнаюць не толькі харэаграфічныя «па».
Узнагароды і прэміі:
2012 – прыз Vesna найлепшым рэжысёру, акцёру і актрысе на Славенскім кінафестывалі

23 мая, 18.30
АРВА ПЯРТ – НАВАТ КАЛІ Я ЗГУБЛЮ ЎСЁ / Arvo Pärt – Isegi kui ma köik kaotan, 90 хв., дакументальны
Эстонія, 2015 Рэжысёр: Д. Супін
Фільм пра слыннага эстонскага кампазітара

23 мая, 21.00
МАЕ ДОЧКІ – КАРОВЫ / Moje córki krowy, 88 хв.
Польшча, 2015 Рэжысёр: К. Дэмбска
У ролях: А. Кулеша, Г. Мускала, М. Дарачыньскі
Дзве сястры, аддаленыя лёсам адна ад адной, вымушаны ісці на збліжэнне – праз смех, слёзы ды каханне.
Рэжысёр Кінга Дэмбска і прадзюсер Збігнеў Дамагальскі наведаюць паказ.

24 мая, 18.30
У КОШАК НЯМА ГАЛАВАКРУЖЭННЯ / Os Gatos não Têm Vertigens***, 124 хв.
Партугалія, 2014 Рэжысёр: А-П. Васкансэлас
У ролях: М. ду Сеу Гуэра, Ж. Жэзус, Ф. Серана, Н. Брэйнер, Ц. Дэльфіна, В. Гансалвес
18-гадовы юнак заблытаўся ў лабірынце крыміналу, а сталая кабета трапіла ў пастку самоты…
Узнагароды і прэміі:
2015 – прэмія Autores (Партугалія) за найлепшы сцэнарый і найлепшай актрысе (Марыя ду Сеу Гуэра)
2015 – прэмія «Залаты глобус» і прыз Cinema Bloggers (Партугалія) найлепшай актрысе (Марыя ду Сеу Гуэра)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Sophia найлепшаму фільму, сцэнарысту, рэжысёру, акцёру і актрысе за галоўныя ролі, за найлепшы мантаж, гук, музыку і арыгінальную песню

24 мая, 21.00
ПЕРАСЛЕД / Pursuit, 95 хв.
Ірландыя, 2015 Рэжысёр: П. Мерсье
У ролях: Р. Брэдлі, Б. Уорд, Б. Глісан, Л. Канінгэм
Старажытная ірландская легенда на сучасны лад. Дачка магутнага крымінальнага боса насуперак бацьку не жадае ісці замуж і пачынае вар'яцкую авантуру…

25 мая, 18.30
СТАКГОЛЬМСКІЯ ГІСТОРЫІ / Stockholm Stories***, 97 хв.
Швецыя, 2013 Рэжысёр: К. Фален
У ролях: М. Волстрам, Й. Карлсан, С. Фродэ, Д. Рагнарсан, Ф. Берг
Студэнт, пачынаючы пісьменнік, рэкламны агент, працаголік і бяздомная Ганна намагаюцца знайсці шлях да сябе і асяроддзя. Першы крок – выключыць святло…
Узнагароды і прэміі:
2014 – прыз актрысе (Джулія Рагнарсан) на Стакгольмскім кінафестывалі

25 мая, 21.00
САМУРАІ ЧАРНОБЫЛЯ / Tšernobõli samuraid*, 55 хв. дакументальны,
Эстонія, 2012 Рэжысёр: І. Хейнмаа
Фільм пра ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і наступствы ў іх жыцці

26 мая, 18.30
МАЛІТВА НА КРЫЖЫ / L?gšana krust?, 52 хв. дакументальны
Латвія, 2008 Рэжысёр: Д. Смілтэна
Гісторыя XX стагоддзя праз прызму лёсу слыннага латышскага епіскапа Балеслава Слосканса, апостальскага адміністратара ў Мінску і Магілёве ў другой палове 1920 – пачатку 1930-х.
Рэжысёр Дзідра Смілтэна наведае паказ.

26 мая, 21.00
МАРК ШАГАЛ. ПАЧАТАК, 13 хв., анімацыйны
Беларусь, 2015 Рэжысёр: А. Пяткевіч
Фільм-летуценне. І ўспамін, і сон, і мара…
ды іншыя новыя беларускія анімацыйныя фільмы

Уваход вольны.
Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.

*  дзецям да 12 гадоў прагляд дазволены толькі ў суправаджэнні бацькоў ці педагога
**  дзецям да 14 гадоў прагляд дазволены толькі ў суправаджэнні бацькоў ці педагога
***  прагляд дазволены толькі для аўдыторыі, старэйшай за 16 гадоў
****  прагляд дазволены толькі для аўдыторыі, старэйшай за 18 гадоў

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах