Фестываль "Карчма"

29.08.2014

 - Календарь событий

Фестываль "Карчма"

6–7 верасня ў вёсцы Гіравічы адбудзецца першы дабрачынны фестываль "Карчма". Удзелнікі: «Стары Ольса», Pawa, Рокаш, Ceilidh Ceol, Pun (Ex - BLAGI MAT), танцавальная падтрымка ад калектывау "Фламмея" i  Melicratum.

У вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінску, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы 17-18 стагоддзяў, якая была сведкам розных падзей, сярод якіх: побыт ад'ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандармамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова і карчма працягвае руйнавацца.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу дабраахвотнікаў.

Даведкі: +375 29 3425791+375 44 5779089marry1992@tut.by.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах