Фестываль польскай анімацыi

21.01.2015

 - Календарь событий

Фестываль польскай анімацыi

26 і 27 студзеня 2015 г. ў 19.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў пройдуць паказы мультыплікацыйных фільмаў польскіх аніматараў.
У прапанаваных мультфільмах аўтары разважаюць аб асабістых праблемах чалавека і аб жыцці ў грамадстве ў цэлым.

 

26 студзеня пройдзе паказ рознапланавых анімацыйных фільмаў, ужо прадстаўленых раней у 17 краінах. Мастакі з’яўляюцца прызёрамі польскага фестывалю анімацыі O!PLA. Сам фестываль унікальны тым, што намінацыі
ў ім ажыццяўляюцца ў шасці катэгорыях, а ў якасці журы выступаюць самі гледачы – жыхары буйных і малых польскіх гарадоў, а таксама некаторых вёсак.

27 студзеня адбудзецца прэзентацыя работ таленавітых студэнтаў польскай Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра ім. Лявона Шылера (г. Лодзь).
Мультфільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі і англійскімі субтытрамі.

Працягласць паказаў – 90 мін.
Уваход вольны.

Наш адрас: Цэнтр Сучасных Мастацтваў
г. Мінск, вул. Някрасава, 3
тэл. для даведак: 262 62 15
http://art-center.by/

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах