Фестываль «ArtSiadziba Forum, альбо Дзень ВышыМайкі»

18.03.2016

 - Календарь событий

Фестываль «ArtSiadziba Forum, альбо Дзень ВышыМайкі»

18 сакавіка  культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» ладзіць першы фестываль «ArtSiadziba Forum, альбо Дзень ВышыМайкі».
 

Мерапрыемства невыпадкова атрымала двайную назву. Бо ArtSiadziba Forum — дзённая частка, якая будзе прысвечана беларускамоўнаму бізнесу і рэкламе, а таксама супрацоўніцтву грамадскага і камерцыйнага сектароў у рэалізацыі сумесных нацыянальна арыентаваных праектаў у Беларусі. А «Дзень ВышыМайкі» — гэта вечаровая і начная забаўляльная музычная праграма з выступленнямі кавер-бэнда «Арт Сядзібы», беларускіх гуртоў і незвычайнымі дыджэй-сэтамі.
Для каго ў першую чаргу ArtSiadziba Forum:
— для прадстаўнікоў беларускіх кампаній, якія прасоўваюць сябе і свае прадукты па-беларуску ці саспелі для гэтага,
— для бізнесоўцаў, якія любяць беларускую мову і нацыянальныя сімвалы, але не ведаюць, што з гэтай любоўю рабіць,
— для тых, хто зацікавіўся новымі праектамі «Арт Сядзібы» і гатовы супрацоўнічаць,
— для прадстаўнікоў СМІ, грамадскіх арганізацый і т.д., якія сочаць за дзейнасцю «Арт Сядзібы» і symbal.by ды хочуць задаць пару правакацыйных пытанняў,
— для тых, хто верыць у магчымасць супрацоўніцтва беларускага бізнесу і грамадскіх арганізацый.
Праграма ArtSiadziba Forum
Уваход па запрашэннях і папярэдняй  рэгістрацыі.
15.00 — 18.30
— лекцыя Паўла Белавуса: Год «Арт Сядзібы» — публічная прэзентацыя нашых ідэй, праектаў і магчымасцяў на 2016 год (падрабязней пра тэму тут);
— лекцыя Мікіты Броўкі: феномен Symbal.by — вынікі, дасягненні, новы сайт і новыя магчымасці, кірункі супрацоўнітцва;
— выступленне пісьменніка Уладзіміра Арлова: Сімвалы Беларусі з дастаўкай па свеце (пра выданні серыі «Краіна Беларусь», якія падтрымлівае «БСБ Банк»);
— прэзентацыя першага даследавання (пачнецца ў красавіку) «Эфект вышыванкі ў беларускай рэкламе і дызайне» кампаніі MASMI (Міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў) і Marketing.by (падрабязную прэзентацыю аб правядзенні даследвання можна спампаваць тут). Дадзеныя, атрыманыя па выніках даследавання, будуць апублікаваныя ў маі і дапамогуць развіццю нацыянальнага трэнду ў беларускай рэкламе;
— выступленне прадстаўніка Беларускага саюза дызайнераў Паўла Дарохіна з прэзентацыяй працы над каталогам «Тутэйшы дызайн у асобах і рэчах»;
— выступленне прадстаўніка Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў Яўгена Міхасюка з прэзентацыяй Першай народнай стыпендыі Беларусі імя Аркадзя Смоліча і расповедам пра мэты прэміі і яе фундатараў;
— выступленне Аляксея Сапрыкіна і Пятра Клюева «Карпаратывы з густам і толькі па-беларуску»: прэзентацыя камерцыйных забаўляльных прапаноў ад «Арт Сядзібы».
18.30 — 19.15
Відэаблок «Мінскія зубры» — марафон беларускамоўнай відэарэкламы, створанай у Беларусі за апошняе 10-годдзе. У гэты час паралельна будзе адбывацца кулуарнае абмеркаванне выступленняў і фуршэт.
З 18.30 паралельна з «Мінскімі зубрамі» пачнецца падрыхтоўка да пачатку «Дня ВышыМайкі».
Для каго ў першую чаргу «Дзень ВышыМайкі»:
— для тых, хто любіць і носіць вопратку маладых незалежных айчынных брэндаў, якія папулярызуюць беларускія нацыянальныя ўзоры і сімвалы;
— для тых, хто спрабуе размаўляць ці ўжо гаворыць па-беларуску і шукае беларускамоўных сяброў;
— для тых, хто купіў «вышымайку», але на гэтым не спыніцца;
— для тых, хто любіць беларускую музыку і гатовы адрывацца пад яе гукі да раніцы.
19.00 — 02.00
— выступленне кавер-бэнду «Арт Сядзібы» з айчыннымі і замежнымі хітамі па-беларуску;
— шалёныя выступленні гуртоў «Амплітуда смеласці», ?as ?ajna, Amaroka,
— конкурсы і забавы ад вядучага Аляксея Сапрыкіна.
Далей да 02.00 дыскатэка з выступленнем гурта Martin S. і дыджэйскі сэт ад хіп-хоп артыста Vinsent’а.

Дзе: Loft Cafe, Мінск, вул. П. Броўкі, 22

Кошт:

100 000 руб.
У вопратцы з нацыянальнымі беларускімі сімваламі і ўзорамі — уваход вольны.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах