Фотавыстава "Першапачатак" да 80-годдзя ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

24.11.2013

 - Календарь событий

Фотавыстава "Першапачатак" да 80-годдзя ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

27 лістапада а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя календара і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Фотамастацкі праект “Першапачатак” скіраваны на папулярызацыю  творчасці сучасных беларускіх літаратараў, прымеркаваны да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў і ажыццяўляецца пры  падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У календары 14 беларускіх творцаў, увасобленыя ў вобразах міфалагічных істот.

У імпрэзе, прымеркаванай да ўрачыстай прэзентацыі праекта 27 лістапада, прымуць удзел Старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч, выдавец і фотамастак Валеры Дубоўскі, аўтар канцэпцыі календара “Першапачатак” Ірына Хадарэнка. Удзельнікамі імпрэзы таксама стануць персаналіі календара, пісьменнікі: Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Антаніна Хатэнка і фольк-гурт “Alta Mente”.

Вядучы — Усевалад Сцебурака.

Да 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі поруч з фотавыставай будзе прадстаўлена экспазіцыя, падрыхтаваная сумесна Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Асобнае месца будзе адведзенае экспанатам з асабістых архіваў Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Ніла Гілевіча.

Шэраг прадметаў на выставе  экспануецца ўпершыню. Напрыклад, пісьмовы прыбор Рыгора Барадуліна, выраблены майстрам Генадзем Асташонкам, лісты Васілю Быкаву розных гадоў, дыпламатычны пашпарт Васіля Быкава 1993 г., рукапіс “Аўтабіяграфічныя дадаткі да адпаведных мясьцін” Васіля Быкава (2000-2002 гг.), чарнавік “Сказа пра Лысую Гару”, рукапісы ранніх вершаў Ніла Гілевіча, першай яго паэмы “Таварыш” 1947 г. і іншае.

Сярод архіўных матэрыялаў, датычных дзейнасці СБП, — асабовыя справы Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, рэдкія фотаздымкі, а  таксама дакументацыя, штампы і пячаткі Саюза пісьменнікаў БССР.

Фотавыстава “Першапачатак” і экспазіцыя да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя для наведвання з 21 лістапада 2013 г.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах