Фотавыстава «Этнавандроўкі»

22.01.2016

 - Календарь событий

Фотавыстава «Этнавандроўкі»

4 лютага (чацвер) а 19.00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы Алены Ляшкевіч «Этнавандроўкі» на офісе РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (вул. К. Лібкнехта, 112, уваход з боку, супрацьлеглага ад пад’ездаў, р-н ст. м. «Грушаўка»).

На выставе – фота з паездак 2013 – 2015 гг. У большасці выпадкаў гэта выезды, звязаныя з правядзеннем каляндарных абрадаў на Палессі, ва Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. Гэтыя абрады – наша жывая спадчына, якая захавалася праз тысячагоддзі, нягледзячы на хрысціянізацыю і саветызацыю, барацьбу з паганствам і рэлігіяй: Мікола і Варвара, Каляды, Масленка, Юр’я, Страла…

На адкрыцці выступяць барды Яўген Барышнікаў (пераможца Бардаўскай восені), Цімох Авілін (аўтар кнігі «Этнаастраномія»), Павел Сілівончык, гурты «Кудмень» і «Рутвіца».

Алена Ляшкевіч каментуе: «Гадавое кола ў фотаздымках пакуль няпоўнае, як і геаграфія. Затое колькі яшчэ мясцін, куды паехаць! Я ўдзячная Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству, прыватна Ірыне Мазюк і Аляксею Глушко за прыклад працы «ў полі», Беларускай асацыяцыі журналістаў і прыватна Сяргею Балаю – за навучанне «лавіць момант» на фотакурсах. Няхай здымкі пакуль недасканалыя тэхнічна і не складаюцца ў фотагісторыі, але гэтая выстава для мяне вельмі істотная. Яна з’яўляецца крокам наперад да самастойнай працы, што я лічу, з аднаго боку, мэтай, і, з другога – пачаткам паглыбленага этналагічнага даследавання».

Фотавыстава будзе працаваць да 28 лютага. Яе можна паглядзець з 19.00 да 21.00 па будніх днях і з 10.30 да 13.00 ў суботу. Лепш папярэдне патэлефанаваць: 8-029-748-61-41.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах