Фэст «Гонару продкаў-2015»

29.06.2015

 - Календарь событий

Фэст «Гонару продкаў-2015»

35 ліпеня 2015 года ў адным з самых маляўнічых гарадоў Беларусі адбудзецца рыцарскі фэст «Гонару продкаў-2015», г. Вілейка (Беларусь).

ПРАГРАМА ФЭСТУ «ГОНАРУ ПРОДКАЎ-2015»


3 ліпеня:
- Заезд удзельнікаў фэсту. Выстаўленне лагера.

1-ы дзень (4 ліпеня):
- да 11.00 Заезд удзельнікаў
- 10.0011.00 Музычнае выступленне, майстар-клас па танцах
- 11.0011.40 Урачыстае адкрыццё фэсту, прадстаўленне клубаў
- 11.4012.10 Музычнае выступленне
- 12.0017.00 Турнір лучнікаў і арбалетчыкаў
- 12.1013.10 Турнір алебардыстаў
- 12.3013.00 Музычнае выступленне
- 13.2013.40 Батлеечная пастаноўка
- 13.5014.20 Тэатральная пастаноўка
- 14.3016.30 Турнір 5 на 5
- 16.3017.20 Тэатральнае прадстаўленне «Спаленне вядзьмаркі»
- 17.2017.50 Музычнае выступленне, майстар-клас па танцах
- 17.5018.20 Бугурты (масавыя баі)
- 18.2023.50 Вялікі канцэрт і фаер-шоу.

2-і дзень (5 ліпеня):
- 11.0011.30 Музычнае выступленне
- 11.3013.30 Двубой збраяносцаў, турнір рыцараў
- 12.0014.00 Фінал турніру лучнікаў
- 12.3013.00 Музычнае выступленне
- 13.3014.30 Тэатральная пастаноўка
- 14.3015.00 Інсцыянаванне штурму замка
- 15.0016.00 Бугурты
- 16.0018.00 Музычная праграма, майстар-клас па танцах
- 18.00 Закрыццё фэсту, узнагароджванне пераможцаў.

Да ўдзелу ў фэсце запрашаюцца гістарычныя клубы, рамеснікі, купцы, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй эпохі высокага і позняга Сярэднявечча (XIXVI стст.), тэрыторыі ВКЛ, Русі і Еўропы.
Пры наборы дастатковай колькасьці ўдзельнікаў з г. Мінска будзе арганізаваны аўтобус для дастаўкі на месца правядзення фэсту.
Пры неабходнасці і толькі па папярэднім запісе для ўдзельнікаў фэсту будуць арганізаваны месцы для начоўкі ў гасцініцы.

Фэст «Гонару продкаў-2015» мае адбыцца ў Ніжнім парку г. Вілейкі, дзе будзе збудавана гарадзішча з замчышчам і сярэднявечным горадам.

На фэсце «Гонару продкаў-2015» вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яе суседзяў, убачыць сапраўдныя сярэднявечныя ваенна-палявыя лагеры, стаць відавочцамі рэканструкцый бітваў і турніраў, пазнаёміцца з рамёствамі, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць этнічную музыку і з галавой акунуцца ў займальны свет нашых продкаў. Для гасцей фэсту будзе арганізавана экскурсійная праграма па лагеры.

Асноўная ідэя фэсту  гістарычная рэканструкцыя культуры і ўмоў жыцця жыхароў ВКЛ (Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) і яго краін-суседзяў у XIXVI стст.

Фэст не з'яўляецца палітычным мерапрыемствам і накіраваны на папулярызацыю гістарычнай спадчыны ВКЛ. 

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах