30-е літаратурна-музычнае свята «Каласавiны»

02.11.2015

 - Календарь событий

30-е літаратурна-музычнае свята «Каласавiны»

133-ю гадавіну з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа музей традыцыйна адзначыць шматлікімі мерапрыемствамі.


Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на 30-е літаратурна-музычнае свята «Каласавіны» да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У праграме свята:

3 лістапада 2015 года
10.00 – 29-я навуковая канферэнцыя «Каласавіны», прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі і 90-годдзю паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».
З 1985 года кожную восень у дзень нараджэння Якуба Коласа Дом-музей народнага паэта збірае лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін блізкага замежжа з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці Песняра. Традыцыйна ў ёй прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», сталічных і абласных ВНУ, музеяў, а таксама госці з Расіі і Украіны.
12.30 – урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў г. Мінску.
14.00 – відэаканферэнцыя з Цэнтральнай гарадской бібліятэкай г. Валгаграда, якая таксама адзначыць дзень нараджэння народнага паэта Беларусі шматлікімі культурнымі мерапрыемствамі.
16.00 – «I каб кожны тваё пачуў слова…», творчая сустрэча з пісьменнікамі Беларусі, Расіі, Літвы.

4 лістапада 2015 года
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на радзіму Песняра:
11.00 – наведанне мемарыяльных сядзіб Акінчыцы, Альбуць і Смольня.
15.30 – ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.
16.00 – літаратурна-музычнае свята «То не музыка – натхненне» у гарадскім Доме культуры г. Стоўбцы.
Сардэчна запрашаем!
afisha.tut.by

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах