Цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Барадуліна

16.09.2015

 - Календарь событий

Цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Барадуліна

17 верасня (чацвер) у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна.
Пачатак у 18.30.
Уваход вольны.

Нагадаем, сёлета штогадовы конкурс, які арганізуе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны паэзіі і паэтычнаму перакладу. Фіналістамі сталі 10 творцаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў. У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

У імпрэзе возьмуць удзел сябры журы: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Кучмель, Уладзімір Някляеў.

Выступяць лаўрэаты, а таксама дыпламанты конкурсу: Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Арцём Сітнікаў, Ганна Станіславенка. Чакаецца відэасюрпрыз ад Анхелы Эспіносы Руіз.

Спецыяльны госць — гурт Vuraj.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах