Ці ёсць у Мінску месца для мінчан? Дыскусія

05.04.2014

 - Календарь событий

Ці ёсць у Мінску месца для мінчан? Дыскусія

Веснавыя высвятленні стасункаў з культурай ад кампаніі «Будзьма!» перайшлі экватар, і наперадзе дзве тэмы, прызначэнне якіх – дапамагчы беларусам лепш арыентавацца ў вонкавай прасторы і… у саміх сабе. 8 красавіка абмяркуем, як надаць Мінску пачуццё ўласнай годнасці, а яго жыхарам – гонару за свой горад.

8 красавіка ў «ЦЭХу» грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» праводзіць чацвёртую сустрэчу дыскусійнага цыклу «Культура паляпшае жыццё!» Тэма дыскусіі, «Культура будаваць прастору. Рэканструюем Мінск», ужо набалелая для мінчукоў, неаднаразова паднятая ў СМІ і сацыяльных сетках, выносіцца на адкрытае абмеркаванне. На падставе спрэчнага працэсу рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска будуць шукацца адказы і на больш шырокія пытанні:

– Як зрабіць Мінск «горадам для людзей», дзе кожны адчувае сябе свабодна і ўтульна?

– Якія механізмы ўдзелу грамадства ў фармаванні прасторы (дызайну) горада?

– Як не страціць гістарычна-культурную адметнасць і характар горада?

– Як наяўная і страчаная архітэктурная спадчына фармуе стаўленне да яе жыхароў і гасцей горада?

Свае пазіцыі па гэтых пытаннях будуць выказваць:

  1. Вадзім Гліннік, архітэктар;
  2. Уладзімір Папруга, архітэктар;
  3. Уладзімір Валажынскі, адміністратар і стваральнік сайта www.minsk-old-new.com;
  4. Артур Клінаў, мастак, літаратар, галоўны рэдактар часопіса pARTisan.

Мадэратар: галоўны абаронца культурна-гістарычнай спадчыны краіны Антон Астаповіч.

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах