1–3 чэрвеня 2012 года ў Гародні пройдзе IX Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
 

1–3 чэрвеня 2012 года ў Гародні пройдзе IX Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

ПРАГРАМА

заключных мерапрыемстваў

IX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

 

г. Гродна,

1-3 чэрвеня 2012г.

 

28.05-03.06. 2012 г.

 

Кінатэатр “Чырвоная зорка”

вул.Сацыялістычная, 4

 

Тыдзень нацыянальнага кіно.

 

Гарадскі парк імя Ж.-Э.Жылібера

 

“Нацыянальныя фальклорныя персанажы Беларусі ”. Пленэр народных майстроў – разьбяроў па дрэву.

 

“Гродна – дарог скрыжаванне”. Міжнародны пленэр жывапісу.

 

Першы дзень свята

01.06.2012 г.

 

Да 15.00              Сустрэча дэлегацый на мяжы г. Гродна.

Размяшчэнне па месцы пражывання, абед.

 

Маладзёжны цэнтр “Гродна”

вул.Савецкая, 11

 

16.00                    Прэс-канферэнцыя.

 

Сенатарская зала Новага замка

вул.Замкава, 20

 

14.30                   Адкрыццё фотавыставы “У аб’ектыве - старонкі гісторыі фестывалю нацыянальных культур”.

 

Авальная зала Новага замка

вул.Замкавая, 20

 

15.00                   Адкрыццё фотавыставы “Беларусь - шматнацыянальная”.

                                                                                                              

Гродзенская выставачная зала

вул.Ажэшкі, 38

 

16.30                   Адкрыццё мастацкіх выстаў: “Гродна - дарог скрыжаванне”, “Нацыянальная лялька Беларусі.”

Галерэя “Крыга”

вул.Савецкая, 1

 

17.30                   “Кветкі ўсіх народаў – у вянок Купалу”. Адкрыццё мастацкай выставы. (Да 130-ці годдзя з дня нараджэння Я. Купалы.)

 

18.00 - 19.00       Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю па вуліцах горада па маршруце стадыён “Неман” – плошча Савецкая.

 

Плошча Савецкая

                                     

19.00 - 20.00       “У суквецці моў і культур.” Урачыстае адкрыццё IХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

 

20.00 - 22.00       “Зорны вечар у Гродна”. Канцэрт прафесійных артыстаў рэспубліканскай і абласных філармоній Беларусі – прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, самадзейных выкананцаў і калектываў нацыянальных суполак.

 

22.00 – 00.00      Кампанія Velсom віншуе. Канцэрт групы “Morandi” (Румынія).

 

00.00 – 00.30      Канцэрт ансамбля “Беларускія песняры”

 

00.30 – 01.00      Канцэрт народнага артыста Беларусі А.Ярмоленка

 

01.00                   “Вогненная феерыя”. Святочны фейерверк.

 

Плошча імя Леніна

 

19.00 - 20.00       Трансляцыя ўрачыстага адкрыцця IХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

 

20.00 –23.30       Маладзёжна – забаўляльная праграма.

 

Другі дзень свята

02.06.2012 г.

 

Плошча Савецкая

 

11.30 - 19.00        “Бяздоннае багацце”. Выстава - кірмаш народных майстроў.

12.30 - 13.00       “Запрашаем на падворкі”. Урачыстае адкрыццё другога дня фестывалю.

 

13.00 - 17.00       Вандроўка па нацыянальных падворках. (На пляцоўках падворкаў – веснавыя абрады і святы народаў Беларусі).

 

13.00 - 15.00       Канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні “Бяседа”.

 

15.00 – 16.30       “Мы паклон Вам і песні са сталіцы Радзімы прывезлі”.

Канцэрт Дзяржаўнага народнага акадэмічнага хору імя Г.Цітовіча.

 

16.30 - 18.00        “Чаруеш і яднаеш усіх ты, песня беларуская!” Канцэрт фальклорнага ансамбля “Грамніцы” установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

 

18.00 - 21.00       “Разам  мы –Беларусь!” Гала – канцэрт нацыянальных суполак Беларусі.

 

21.00 – 00.00      “Мелодыі розных пакаленняў”. Дыскатэка.

 

Плошча імя Леніна

 

12.00 - 15.00        “Вясёлы калейдаскоп”. Свята дзіцячага нацыянальнага мастацтва.       

 

15.00 – 16.30       Канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні  “Белыя росы.”

 

16.30-17.30          “Сонечныя танцы”. Забаўляльная праграма.

 

17.30 – 18.30      Парад-конкурс мадэльераў і візажыстаў (дэманстрацыя касцюмаў і прычосак, бодзі-арт).

 

19.00 - 20.30       Талентаў шматкаляровы букет”. Конкурс выканаўцаў нацыянальнай эстраднай песні.

 

21.00 - 00.00       “У абдымках дружбы”. Канцэртная праграма ад кампаніі life:)

 

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (малая зала)

вул.Маставая, 35

 

13.00 - 15.00       “Кожны народ песняра свайго мае”. Свята нацыянальнай паэзіі.

 

16.30 – 18.00      “Інструментальная музыка Беларусі”. Канцэрт нацыянальных інструментальных ансамблей.

 

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (вялікая зала)

вул.Маставая, 35

                             

19.00 – 20.30      Канцэрт Прэзідэнцкага аркестра з праграмай “Ураган”.

 

 

Гарадскі парк імя Ж.-Э.Жылібера

                                      

13.00 - 18.00       “Народная творчасць – крыніца натхнення”. Горад майстроў. Выстава народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзенскай вобласці і нацыянальных суполак Беларусі.

 

13.00 – 17.00      “Інтэрфэст”. Інтэрнацыянальная праграма студэнцкай моладзі г.Гродна.

 

13.00 - 16.00       “Нам мужнасць і сіла патрэбны, каб дружба мацнейшай была.” Свята нацыянальных відаў адзінаборстваў. Паказальныя выступленні культурыстаў. Праграма клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан“ УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”.

 

13.00 – 17. 00     Выстава зброі  і  даспехаў сярэднявечча.

 

13.00 – 16.00      Спартыўныя гульні народаў Беларусі.

                                                            

16.00 – 18.00      “Срэбраная музыка”. Свята духавой музыкі.

 

Пляцоўка  каля  Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра

вул.Маставая, 35

 

11.00 - 18.00       Беларускі падворак.

                                     

12.00 - 18.00       “Гульні народаў Беларусі”. Свята нацыянальнай гульні.

 

 

Пляцоўка каля  УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”

вул. Леніна, 32

 

12.00 - 18.00       “Студэнцкі  карагод”. Выстава і гала-канцэрт студэнтаў

УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”

 

Авальная зала Новага замка

вул.Замкавая, 20

 

11.00 – 18.00      Працяг выставы “Беларусь - шматнацыянальная”.

 

 

Сенатарская зала Новага замка

вул.Замкавая, 20

 

11.00 – 17.00      Працяг фотавыставы “У аб’ектыве - старонкі гісторыі фестывалю нацыянальных культур”

 

Гродзенская выставачная зала

вул.Ажэшкі, 38

 

12.00 – 18.00      Працяг работы мастацкіх выстаў: “Гродна – дарог скрыжаванне”, “Нацыянальная лялька Беларусі”.

 

Галерэя “Крыга

вул.Савецкая, 1

                                           

12.00 – 18.00      “Кветкі ўсіх народаў – у вянок Купалу”. Працяг  работы мастацкай  выставы.

 

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага

вул.Замкавая, 20

 

10.00                   Пасяджэнне кансультатыўнага Савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

 

Трэці дзень свята

03.06.2012 г.

 

Гарадскі парк імя Ж.-Э.Жылібера

                                        

11.00 – 16.00      “Прапануем прысмакі на розныя смакі”. Свята нацыянальных кухняў Беларусі.

 

13.00 - 18.00       “Народная творчасць – крыніца натхнення”. Горад майстроў. Выстава народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзенскай вобласці.

 

Плошча імя Леніна

 

12.00 – 15.00      Сяброўства – наша сіла”. Канцэрт творчых калектываў з

гістарычных Радзім нацыянальных аб’яднанняў.

 

 

Вуліца Віленская, 6

 

10.00 – 22.00       Падвор’е сучаснай міжнацыянальнай маладзёжнай  творчасці.

 

Плошча Савецкая

 

11.00 – 17.00       “Бяздоннае багацце”. Выстава - кірмаш  народных майстроў г. Гродна.

 

11.00 – 14.00       “Танцы і рытмы розных народаў”. Свята нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва.

 

14.00 - 17.00        Цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю і

заключны канцэрт лаўрэатаў ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

 

17.00 - 17.30       “Да пабачэння! Да новых сустрэч!” Провады ўдзельнікаў IХ  Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

17.30 – 19.00      “На адзінай хвалі”. Канцэрт прадзюсарскага цэнтру “Этна” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

19.00-20.30         Канцэрт творчых калектываў Гродзенскай абласной філармоніі.