https://www.traditionrolex.com/8
Праграма фестываля вельмі цікавая і разнастайная. Адкрыццё адбудзецца ў дзесяць гадзін. Ёсць магчымасць наведаць шмат разнастайных пляцовак, а таксама пабачыць парад рэтрамашын. Пазней пачне працаваць рэтравыстава, дзе адбудзецца экскурсія. Афіцыйная частка пачнецца ля дванаццаці гадзін з яркага выступлення тэатра «Фламея» і вітальных слоў адміністрацыі.

Фестываль адбудзецца 26 мая, у суботу. Фестываль арганізаваны турагенцтвам «Гісторыя-Тур» і Ашмянскім райвыканкамам.

Праграма фестываля вельмі цікавая і разнастайная. Адкрыццё адбудзецца ў дзесяць гадзін. Ёсць магчымасць наведаць шмат разнастайных пляцовак, а таксама пабачыць парад рэтрамашын. Пазней пачне працаваць рэтравыстава, дзе адбудзецца экскурсія. Афіцыйная частка пачнецца ля дванаццаці гадзін з яркага выступлення тэатра «Фламея» і вітальных слоў адміністрацыі.

На працягу ўсяго фестывалю будзе праходзіць майстар-клас па танцах. Вы зможаце вывучыць старадаўнія народныя і сярэднявечныя танцы, танцы эпох Рэнесанса і барока, а таксама танцы беларускіх мястэчак. Навучаць вас будуць тэатральныя гурты «Яварына» і «Фламея». Разам з тым будуць праводзіцца рыцарскі турнір і турнір лучнікаў, за якія у канцы дня пераможцы атрымаюць прызы. Будзе працаваць пляцоўка – іпадром, дзе пройдзе конны турнір.

На працягу другой паловы дня на ўсёй тэрыторыі будзе працаваць пляцоўка грамадскага харчавання, а таксама пляцоўка рамёстваў, дзе вы зможаце набыць сувеніры і нават самастойна зрабіць сабе які-небудзь падарунак.

У пяць гадзін вечара пачнецца канцэрт старадаўняй музыкі з удзелам гуртоў «Яварына», «Стары Ольса» і «Тутэйшыя». У невялікім перапынку адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў, а пасля працягнецца канцэртная частка з удзелам гурта «Унія» і DJ П. Бальцэвіча, а таксама пройдзе DJ-праект «ПАВА». Завершыцца фестываль агнявым прадстаўленнем і развітальнымі словамі арганізатараў.

Кошт уваходных білетаў для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкім білеце) – 20 000 рублёў, для дарослых – 40 000 рублёў. Дзецям да трох гадоў уваход бязкоштны.

Фірма «Гісторыя-Тур» арганізуе праезд на аўтобусе з Мінска, Смаргоні і Ашмян.

Кошт для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкім білеце) – 90 000 рублёў, для дарослых – 110 000 рублёў.

Даведкі па тэлефонах:

velcom: 8 (029) 677-00-46, 8 (029) 653-65-40, 8 (029) 922-10-85.

MTC: 8 (029) 577-90-89.

Life: 8 (025) 548-02-63

 

 

https://www.traditionrolex.com/8