18 лютага  адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча)

17.02.2014

 - Календарь событий

18 лютага адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча)

18 лютага 2014 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча). Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску.

Экспазіцыя будзе складацца з фотафіксацый стрыт-арту, які існуе ў такіх геаграфічна аддаленых адзін ад аднаго культурных цэнтрах, як Варшава (Польшча) і Тбілісі (Грузія).

«Шаблон – гэта інтэгральная галіна стрыт-арту. Адносна лёгкі ў выкананні, ён можа быць формай мастацкага выказвання кожнага чалакека, які мае што сказаць. І гэта не мусіць быць нівеліроўка ці наватарская праўда. Гэта ўмоўны знак, запіс, які не мае аўтара.
Безымянныя творцы з’яўляюцца сапраўднымі аўтарамі гэтай выставы.
Мы – Габрыэль Кайзэр і Віктар Кшыштапорскі – не з’яўляемся аўтарамі выстаўкі. Мы проста прэзентуем «знятыя» з муроў адбіткі шаблонаў. Мы аб’ядналіся на адлегласці і пачалі паляванне – Габрыэль у Варшаве, я ў Тбілісі. Мы хацелі паказаць, што шаблон на муры з’яўляецца творам абсалютна свабодным – без нацыянальнасці і межаў.
Мы свядома пазбягалі палітычную і гістарычную тэматыку ў імя ўніверсальнасці гэтага сродку выражэння.
Адлюстраваныя з дапамогай зрэпрадукаваных шаблонаў працы ў большасці маюць натуральны памер. У спалучэнні з фактурай сцен яны даюць паняцце пра арыгіналы. Яны з’яўляюцца нібы сувязным звяном - дадаткам да выдадзеных альбомаў і мноства фільмаў, даступных у інтэрнэце – насценным жывапісам невельмі вялікіх памераў.
Сціплае месца займаюць у іх таксама менш эфектныя шаблоны. Аднак іх усеагульнасць запэўнівае ім пачэснае месца ў гэтай форме свабоднай творчасці, умоўна званай СТРЫТ-АРТ».
 

Выстаўка працягнецца па 7 сакавіка 2014 г.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах