22 мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдзе «Ноч літаратуры»

21.05.2014

 - Календарь событий

22 мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдзе «Ноч літаратуры»

22 мая з 20.00 да 24.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у культурнай акцыі «Ноч літаратуры». У цёплай сяброўскай атмасферы можна будзе паслухаць мілагучную паэзію і музыку Украіны, Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы.

У праграме:

1.     20.00–21.00. Літаратура і музыка Украіны

–   Ансамбль «Ватра» пад кіраўніцтвам Валодчанка Аляксандра Юр’евіча.

–  Песня «Беларусі», выконвае Шарова Ірына Канстанцінаўна.

–  Дуэт на акардыёне (студэнты 5 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кляўцэвіч Сяргей і Завадскі Міхаіл).

–  Турлюк Маргарыта з літаратурнай праграмай да 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі.

–  Прагучыць верш Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі».
 

2.     21.00–22.00. Літаратура і музыка Расіі.

–     Ганна Лаўхіна з монаспектаклем «Паэты сярэбранага веку».

–    Студэнты ВНУ з пректам «Дзеці Маякоўскага».
 

3.     22.00– 23.00. Літаратура і музыка Літвы.

–    Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Рэспубліцы Беларусь, паэт Эвалдс Ігнатавічус.

–    Вітаўтас Декшніс – паэт, перакладчык.

–    Дайва Чапаўскайтэ – паэтэса, драматург, актрыса.

–    Вікторас Руджянскас – паэт.

–    Алма Антаніна Лапінскене –літаратуразнаўца, перакладчык, доктар гуманітарных навук.

–    Юозас Шалкаўскас – журналіст, рэдактар, фатограф.

–    Музычныя творы Мікалаўса Чурлёніса ў выкананні выкладчыкаў і студэнтаў Акадэміі музыкі.

–     Літоўскія творы ў перакладзе на беларускую мову прачытаюць: акцёр Новага драматычнага тэатра Ігар Падлівайчаў і актрыса, рэжысёр і кіраўнік тэатра аднаго акцёра «Зніч» Галіна Дзягілева

 

4. 23.00–23.20. Літаратура і музыка Польшчы

–    Гурт Laudans, студэнты БДУ з літаратурна-музычнай праграмай.

 

5. 23.20–24.20. Літаратура і музыка Беларусі

–   Навум Гальпяровіч, паэт;

–    Леанід Дранько-Майсюк, паэт;

–    Ірына Чарняўская, паэтэса;

–    Латышкевіч Маргарыта, паэтэса;

–     Алесь Емельянаў, паэт;

–     Мандзік Вераніка, паэтэса;

–    Чумакова Ганна, паэтэса;

–    барды Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах