VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў

25.05.2015

 - Календарь событий

VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў

28 мая 2015 г. а 10-й гадзіне ў актавай зале будынка гуманітарных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 1, корп. 2) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў – найбуйнейшага ў краіне навуковага форуму па пытаннях беларусазнаўства.

Кангрэсы беларусістаў праводзяцца з 1991 года грамадскім аб’яднаннем «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Правядзенне кангрэсаў заклікана садзейнічаць развіццю беларусістычных даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, спрыяць выкладанню беларусазнаўчых дысцыплін за межамі Беларусі і палягчаць міжнароднае супрацоўніцтва паміж даследчыкамі ў свеце.
VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў плануецца правесці ў якасці аднаго з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага друку. Таму пад час кангрэса будзе працаваць круглы стол з назвай «Францыск Скарына і яго час», які адлюструе праблематыку вывучэння беларускага кнігадрукавання ў XVI–XVII стст.
Пасяджэнні кангрэса будуць праходзіць у фармаце тэматычных блокаў і закрануць разнастайныя беларусістычныя і славістычныя праблемы ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і філасофіі.
Асобны блок прысвечаны вывучэнню беларускай мовы як замежнай і мае на мэце скаардынаваць намаганні лінгвістаў па навучанню іншаземцаў беларускай мове.
Плануецца, што на кангрэсе, акрамя навукоўцаў з Беларусі, выступяць вучоныя з Аўстрыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канады, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Японіі.
Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў».

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах