Тыдзень дударскай музыкі. У праграме таксама рыцарскія баі ад Мінскай Уніі «Меч і воран»

26 студзеня – Мінск. 27 студзеня – Брэст. 28 студзеня – Гомель

На Беларусі рыхтуецца тыдзень дударскай музыкі. У праграме таксама рыцарскія баі ад Мінскай Уніі «Меч і воран»

26 студзеня. Мінск.
27 студзеня. Брэст.
28 студзеня. Гомель.

Дуда (валынка) – адзін з найбольш архаічных музычных інструментаў, пашыраны на аграмадных абшарах ад Іспаніі да Індыі. Кожная краіна мае свой тып дудаў, якія адрозніваюцца як канструкцыяй, так і спецыфічным тэмбрам. На тэрыторыі Беларусі дуда вядомая з глыбокай старажытнасці. Яна справядліва магла б стаць сімвалам нашай краіны, накшталт дуды (bagpipe) у Шатландыі, настолькі яна была вядомая і блізкая кожнаму беларусу.

Дуда – духавы язычковы інструмент, які згадваецца ў старабеларускай літаратуры ўжо з XV стагоддзя. Выраб яе лічыўся справай сакральнай. У XIX стагоддзі дуда стала адным з самых папулярных беларускіх інструментаў. Тып «беларускай» дуды быў пашыраны не толькі на тэрыторыі ўласна Беларусі, але і ў Літве і Латвіі. 

Легенды беларускай дударскай музыкі

СТАРЫ ОЛЬСА
– гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, створаны ў 1999 г. Стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чалавек. Першы склад гурта быў створаны з гомельскіх музыкаў. Назва – ад ручая ў Заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», «Брэсцкі канцыянал»), беларускія канты XVІ–XVІІ стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса.

Музыка гурта выконваецца на максімальна магчымых копіях старадаўніх беларускіх інструментаў – дуды (валынкі), ліры, гусляў, свірэлі, сурмы, лютні, цыстры, шалмеі, рэбеку і інш. Мэта – найбольш поўная (па магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў ХІІІ – XVІІІ стагоддзях была Беларусь. Запісаны 6 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 8 разнастайных зборнікаў. Апошні альбом пад назвай «Дрыгула» (назва танца) запісаны ў 2008-2009 гадах і прысвечаны вядомаму зборніку барочнай музыкі «Полацкі сшытак».

TESTAMENTUM TERRAE (з лацінскай мовы «Запавет зямлі») – беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 г., першапачаткова меў назву «TESTAMENT». Стваральнік і кіраўнік – Юрась Панкевіч. Гурт удзельнічае ў фестывалях сярэднявечнай культуры («Лідскі замак», «Русборг», «Рубеж», «Магутны Божа», «Грунвальд», «Старадаўні Львоў»), фестывалях сярэднявечнай музыкі і музычных конкурсах («Легенды восені», конкурс выканаўцаў сярэднявечнай музыкі «У гонар каралевы Боны»), а таксама арганізуе ўласныя танцавальныя вечарыны. Гурт TESTAMENTUM TERRAE выкарыстоўвае копіі інструментаў XV-–XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш.

Першы альбом – «Слаўны паніч» – прэзентуе гістарычную музыку часоў Вялікага княства Літоўскага: мелодыі беларускіх танцаў і абрадаў, балады і рэкруцкія песні (са збораў М. Федароўскага), папулярныя мелодыі еўрапейскага Сярэднявечча, а таксама некалькі аўтарскіх стылізацый.

26 студзеня. Мінск. Малы зал к/з «Мінск». Канцэрт ЛЕГЕНДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА – СТАРАЖЫТНАЯ ЗЯМЛЯ. Удзельнічаюць Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, Іrdorath folk band, сярэднявечны Вулічны Тэатр  «Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза», гурт гістарычнага танца «Фламея», Аляксей Бурносенка, школа гістарычнага танца «Залаты двор». У праграме таксама рыцарскія баі ад Мінскай Уніі «Меч і Воран».
Пачатак: 19.00. Квіткі: 30 000, 40 000, 50 000. Даведкі: 649-08-88

27 студзеня. Брэст. ГКЦ. Даведкі: 313-98-60.
28 студзеня. Гомель. ГЦК. Даведкі: 672-03-52


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах