«Сустрэча Масленіцы»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на святкаванне Масленіцы

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на святкаванне Масленіцы.

Асаблівасцю «Сустрэчы Масленіцы» стане дэманстрацыя ўнікальных масленічных абрадаў і традыцыйных элементаў святкавання. Кожны з наведвальнікаў зможа ўзяць удзел у сумеснай «вытворчасці» пудзіла Марэны – пудзіла Зімы, якое спальвалася ў апошні дзень святочнага тыдня – Даравальную нядзелю.

Святкаваць Масленіцў ў музеі будуць дапамагаць лепшыя фальклорныя гурты: «Мінскія музыкі», «Мілавіца», «Дубравіца» і «Сваты», а таксама творчы калектыў «Майстэрня ўражанняў», які забяспечыць гульнёва-забаўляльную праграму.

Акрамя таго, у масленічныя дні музей прапануе далучыцца да традыцыйных кірмашовых забаў: паглядзець прадстаўленне народнага лялечнага тэатра «Батлейка», паўдзельнічаць у народных гульнях, патанцаваць і пагушкацца на арэлях, пакатацца на конях ці гужавым транспарце, набыць лепшыя сувеніры беларускіх майстроў. Не абыйдзецца свята і без прысмакаў: кожныяго ўдзельнік зможа пакаштаваць традыцыйны масленічны блін – сімвал веснавога сонейка.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах