«Провады Масленіцы»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на святкаванне Масленіцы

«Провады Масленіцы» ў музеі народнай архітэктуры і побыту будуць асабліва вясёлымі і гуллівымі, як і належыць апошняму дню Масленічнага тыдня. Менавіта ў гэты дзень і будзе спалена вырабленая падчас сустрэчы Масленіцы пудзіла. Калі ёсць жаданне пазбавіцца ад старых праблем і турбот, трэба прынесці старызну, каб спаліць на вогнішчы разам з Марэнай.

Святкаваць Масленіцу ў музеі будуць дапамагаць лепшыя фальклорныя гурты: «Мінскія музыкі», «Мілавіца», «Дубравіца» і «Сваты», а таксама творчы калектыў «Майстэрня ўражанняў», які забяспечыць гульнёва-забаўляльную праграму.

Акрамя таго, у масленічныя дні музей прапануе далучыцца да традыцыйных кірмашовых забаў: паглядзець прадстаўленне народнага лялечнага тэатра «Батлейка», паўдзельнічаць у народных гульнях, патанцаваць і пагушкацца на арэлях, пакатацца на конях ці гужавым транспарце, набыць лепшыя сувеніры беларускіх майстроў. Не абыйдзецца свята і без прысмакаў: кожны яго ўдзельнік зможа пакаштаваць традыцыйны масленічны блін – сімвал веснавога сонейка.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах