«Сонцаварот» адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і турыстычная кампанія «Гісторыя тур» запрашаюць на фальклорны фэст «Сонцаварот», які адбудзецца 21 чэрвеня з 17.00 да 23.00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

запрашае на свята SONCAVAROT,

якое адбудзецца 21 чэрвеня з 18.00 да 23.00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту http://etna.by знаходзіцца ў в. Азярцо Мінскага раёна, што ў чатырох кіламетрах ад Мінскай кальцавой дарогі за аўтарынкам «Малінаўка». Адсюль яшчэ да нашай эры ўзяў свой пачатак Менск. Тут знаходзіцца Гарадзішча на рацэ Менка ? археалагічны помнік, курганныя могільнікі ІХ ? ХІ стст., рэшты панскага фальварка і сада канца ХІХ ст. На 151 га музейнай плошчы размешчана больш за 30 аб'ектаў традыцыйнай народнай архітэктуры канца XVIII ? пачатку XX ст. ? млыны, царква, школа, комплексы сялянскіх сядзіб з адноўленымі інтэр'ерамі і прадметамі побыту, якія характарызуюць розныя рэгіёны Беларусі.

Наведвальнікі музея змогуць паглыбіцца ў натуральнае прыроднае асяроддзе з водарам квітнеючых палёў, лугоў, пералескаў, забалочанай поймы ракі. Фестываль завабіць Вас у карагоды, гульні, дужанкі, забавы, русальна-купальскія абрады, конкурсы, майстар-класы па беларускіх народных рамёствах, народна-побытавых танцах, азнаёміць з традыцыямі дудніцкай, смыковай музыкі.

Наш беларускі скансан прапануе каляндарныя і сямейныя абрады, шоў, анімацыю, змястоўны адпачынак у народных традыцыях для моладзі, сем’яў з дзецьмі, айчынных і замежных турыстаў.

SONCAVAROT — свята ў гонар летняга сонцастаяння. Яго правядзеннем мы жадаем узнавіць вечную повязь часоў і пакаленняў у працэсе пераемнасці беларускіх народных традыцый. Кожны ўдзельнік свята праз асабістую эмоцыю зможа асэнсаваць сваё сапраўнае духоўнае месца ў сусвеце.

Асноўная ідэя праекта ? сцвярджэнне і актуалізацыя святкаванняў русальна-купальных і сёмушных традыцый сярод сучасных беларусаў.

ПРАГРАМА

Кірмашова плошча

v    кірмаш і майстар-класы па народных рамёствах ад інтэрнэт-крамы “Народныя рамёствы” www.ramiostvy.com

v    завіванне вянкоў разам са Школай традыцыйнага мастацтва «GUDA»

v    выступленне фальклорных калектываў «Страла», «Талака», «Кроса», «Этнасуполка» кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, гурта дударскай музыкі і этнічных спеваў «ВЕТАХ». Рэжысёр праграмы ? Вячаслаў Калацэй

v    майстар-класы па народных танцах ад Зьміцера Сідаровіча

Сектар Цэнтральная Беларусь

v    канцэртная праграма фальклорных гуртоў Міншчыны. Вядучыя ? лiдэр групы «Палац» Алег Хаменка і лiдэр групы «GUDA» Вікторыя Міхно

v    дэфіле–прэзентацыя народных строяў Цэнтральнай Беларусі. Рэжысёр ? Ларыса Мятлеўская

v    конкурс сярод наведвальнікаў па намінацыях “Традыцыйны строй”, “Строй–рэканструкцыя”, “Русальны вянок”, “Дзявіца–краса ? доўгая каса”, “Русальны строй”

Поле каля вогнішча

v    абрад – містэрыя распальвання вогнішча, услаўленне Купалкі, пошук папараць-кветкі, карагоды з удзелам фальклорных калектываў “Гасцінец”, “Туткі” ды інш. з рэгіёнаў Цэнтральнай Беларусі, калектываў кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ. Рэжысёр і вядучая Тацяна Пладунова

v    этнадыскатэка – беларускія народныя танцы Лявоніха, Кракавяк, Падэспань, Млын, Ва саду лі, Грачанікі, Верабей, Гапак, Мільён, 101, Полька з камандамі да інш. зайграюць Дзяніс Сухі, Алесь Лось, Вячаслаў Калацэй, Зьміцер Сідаровіч, Аляксей Крукоўскі, Алесь Свірскі разам са сваімі паплечнікамі, а таксама вольныя музыкі.

СТРОЙ наведвальнікаў cвята SONCAVAROT павінен быць поўны, выкананы ў беларускіх народных традыцыях. Спаднічка традыцыйных колераў і матэрыялаў (аднатонная чырвоных адценняў альбо ў клетку, палоску) даўжынёй ніжэй калена. (Крой у гэтым годзе не будзе мець значэння, але ў наступных нашых праектах ён павінен будзе адпавядаць беларускім канонам).

Кашуля ручной работы, не фабрычная. Аздабленне вышыўкай па паліках, рукавах, гарлавіне, нізу (поўнасцю альбо асобныя элементы дэкору), карункамі і інш.

Фартух абавязковы для паўналетніх дзяўчат і жанчын белы альбо з каляровай тканіны, аздоблены вышыўкай, карункамі, атласнымі лентамі.

Валасы сабраныя ў косы, замацаваныя атласнымі лентамі, шпількамі, кветкамі і інш. згодна традыцый. Распушчаныя валасы дапускаюцца пад вянок з жывых кветак, зеляніны. Для жанчын абавязковая наяўнасць жаночага галаўнога ўбору адпаведна рэгіянальных традыцый (паркалёвая, ільняная, атласная хустка з чапцом альбо без яго, капар/каптур, намітка і інш.).

Абутак любы летні, без вялікіх абцасаў.

Кошт квіткоў ? 55 000 бел.руб. праз www.kvitki.by

Можна набыць на месцы.

Наўнасць строяў адпаведнай вартасьці гарантуе ВОЛЬНЫ ЎВАХОД на тэрыторыю беларускага скансана ў в. Азярцо.

За дадатковую плату

v    наведванне карчмы

v    катанне на брычцы і вярхом

v    русальны і этнаграфічны фотакуткі

v    набыццё вырабаў майстроў народнай творчасці

v    набыццё музычных альбомаў

На тэрыторыі музэя працуе карчма.

Падчас мерапрыемства будуць арганізаваны дадатковыя кропкі храрчавання ад страўні “Камяніца”.

Арганізавана стаянка для ровараў.

Даезд арганізаваны ад аўтастанцыi “Паўднёва-Заходняя” і ст. метро “Міхалова” ў музей і назад у горад з 16:30 да 23:00

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна ўмоў надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены карэктаваць праграму мерапрыемства.

 

Кантакты

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

220004 г. Мінск, вул. Кальварыйская, 17, п. 614

Факс: 8(017) 209-41-63 з пазнакай “Сонцаварот”

E-mail: fest_soncavarot@tut.by

 

Афіша Сонцаварот


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах