Пад Віцебскам пройдзе прыгодніцкая гонка «Белы Ковель»

2 – 4 жніўня на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя (Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці) адбудзецца прыгодніцкая гонка «Белы Ковель». Мерапрыемства ўключана ў афіцыйны гадавы каляндар спартыўна-масавай установы «Федэрацыя прыгодніцкіх гонак» і адбываецца пад яе эгідай і кіраўніцтвам

2 – 4 жніўня на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя (Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці) адбудзецца прыгодніцкая гонка «Белы Ковель». Мерапрыемства ўключана ў афіцыйны гадавы каляндар спартыўна-масавай установы «Федэрацыя прыгодніцкіх гонак» і адбываецца пад яе эгідай і кіраўніцтвам.

Прыгодніцкі спорт – адносна новы від спорту ў нашай краіне (спаборніцтвы ладзяцца з 2007 г.), які актыўна развіваецца. Ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, ён знайшоў сабе шмат прыхільнікаў. Сутнасць гэтага спорту ў тым, што на працягу пэўнага адрэзку часу (каля 10 гадзін для аматарскіх класаў і 36 гадзін для самага складанага класа Про) удзельнікі рухаюцца па мясцовасці (пешшу, на веласіпедзе, на байдарках) і з дапамогай карты і сродкаў навігацыі збіраюць кантрольныя пункты, а таксама праходзяць тэхнічныя вяровачныя этапы, этапы спартыўнага арыентавання і г. д.

Кожны раз прыгодніцкія гонкі збіраюць больш за 400 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Сёлета чакаюцца сябры з Літвы.

Дыстанцыі гонкі «Белы Ковель» пралягуць па маляўнічых кутках Верхняга Падняпроўя, багатых на прыродныя і культурныя ландшафты. Адной з мэт правядзення гонкі з’яўляецца папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, звяртанне ўвагі грамадскасці на яе шматграннасць і разнастайнасць.

Дыстанцыі спланаваны так, што пры пошуку кантрольных пунктаў удзельнікі змогуць наведаць шляхецкія сядзібы і паркі, замак Белы Ковель, цэрквы і касцёлы, аб’екты археалогіі – таямнічыя гарадзішчы і курганы-валатоўкі, непрыступныя некалі абарончыя ўмацаванні, гістарычныя мясціны, помнікі Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёмяцца з гісторыяй і архітэктурай горада Оршы, мястэчка Смаляны.

У дзікіх Арэхаўскіх лясах ім прыйдзецца пераадольваць волакі і сплаўляцца па мяркуемаму кавалку ажыўленага некалі шляху «з вараг у грэкі».

Усе матэрыялы гонкі (палажэнне, картаграфічны і інфармацыйны матэрыялы) будуць падрыхтаваны на беларускай мове. Па жаданню ўдзельнікаў матэрыялы могуць выдавацца на іншай мове. У матэрыялах, атрыманых ўдзельнікамі гонкі, будзе размешчана інфармацыя пазнавальнага характару аб гісторыі мясцовасці, помніках архітэктуры, археалогіі. Атрымаецца своеасаблівая экскурсія па гэтых цудоўных мясцінах, што аблегчыць напружанасць спартыўнага змагання, пазнаёміць удзельнікаў з беларускай спадчынай.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах