«Вялікае княства паэзіі» ў Мінску

Чарговы паэтычны фэстываль «Вялікае княства паэзіі» гэтым разам прысвечана 100-годдзю Чэслава Мілаша.

Чарговы паэтычны фэстываль «Вялікае княства паэзіі» гэтым разам прысвечаны 100-годдзю Чэслава Мілаша.

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве і Беларускі ПЭН-Цэнтр запрашаюць 8-9 верасня на міжнародны фестываль «ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ», прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.

Паэты-ўдзельнікі:

Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія); Рышард Крыніцкі, Яцэк Гутараў (Польшча); Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва); Марыяна Кіяноўская, Алег Лышэга (Украіна); Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч (Беларусь).

8 верасня, 18.30
– Адкрыццё выставы «Чэслаў Мілаш».
– Прэзентацыя беларускага чатырохтомніка Чэслава Мілаша:
«Выратаванне», «Даліна Ісы», «Родная Еўропа» і «Зямля Ульра».
Паэты-удзельнікі фестывалю, перакладчыкі мілашаўскай паэзіі і акцёры Купалаўскага тэатра чытаюць творы Мілаша на сваіх мовах.
– Прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша «Чалавек шматпавярховы»:
Андрэй Хадановіч і гурт «Рацыянальная дыета». Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30).

9 верасня
11.00. «Круглы стол» «Мілаш шматпавярховы» з удзелам паэтаў, перакладчыкаў, інтэлектуалаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Галерэя «Ў» (прасп. Незалежнасці, 37а).

19.00. Паэты-удзельнікі фестывалю чытаюць свае вершы. У межах імпрэзы:
– прэзентацыі кнігі Марыі Мартысевіч «Амбасада» і Віталя Рыжкова «Дзьверы, замкнёныя на ключы».
– Таццяна Беланогая спявае свае песні на словы Чэслава Мілаша. Дом культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21).

Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю вольны.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах