Выстава: Гісторыя знішчанай архітэктуры Гродна

Рэдкія здымкі страчанай гродзенскай архітэктуры прадстаўленыя на выставе галерэі «У майстра»
Рэдкія здымкі страчанай гродзенскай архітэктуры прадстаўленыя на выставе галерэі «У майстра»

Выстава «Архітэктура Гродна. Незаменныя страты XIX–XX стагоддзяў» змяшчае фота знішчанай архітэктурнай спадчыны Гродна, пачынаючы ад царскіх часоў і канчаючы перыядам савецкай улады. Аўтары экспазіцыі - гісторык архітэктуры Ігар Трусаў і выдавец Аляксандр Рыжы - аб'ядналі здымкі ў тэматычныя стэнды. Пад фота ёсць суправаджальныя надпісы і тлумачэнні. Напрыклад, адзін са стэндаў падае гісторыю старога будынка чыгуначнага вакзала, які знеслі ў 1986 годзе. Гродзенскі вакзал быў першым чыгуначным вакзалам у Беларусі.

На выставе ёсць таксама серыя здымкаў, прысвечаная Фары Вітаўта, дзе падаюцца рэдкія фота таго, што засталося пасля ўзрыву храма ленінградскай групай падрыўнікоў.

Як мяркуе Ігар Трусаў, найбольшых страт гродзенскай архітэктуры было ў выніку пажараў і ваенных дзеянняў. Другая прычына страт – рашэнні ўлад пра знос ці перабудову будынкаў. У пасляваенным Гродне частка архітэктурных збудаванняў страцілася ад нямецкай артылерыі пры вызваленні горада ў 1944 годзе. Зямля ў 1939 годзе пачала належаць дзяржаве, прыватная ўласнасць на яе захавалася на ўскраінах горада, таму рашэнні прымаліся ў межах законаў той улады, у галодныя часы, і пытанне пра аднаўленне чагосьці страчанага ў Гродне хутчэй за ўсё не стаяла.

Галерэя «У майстра», запускаючы праект, не абмежавалася выставай. Аўтары вернісажу плануюць зрабіць тэматычныя экскурсіі па выставе сярод навучэнцаў гродзенскіх школ і ўніверсітэта.

 


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах