Музейная ноч у музеі Купалы

10 верасня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх на Музейную ноч “На нашым хітрым свеце ўсяляк жыве народ” (Янка Купала), прымеркаваную да Дня горада

10 верасня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх на Музейную ноч “На нашым хітрым свеце ўсяляк жыве народ” (Янка Купала), прымеркаваную да Дня горада.

Калі вы жадаеце ўбачыць адно з самых цікавых месцаў на Зямлі, людзей, чые традыцыі бяруць свой пачатак яшчэ з біблейскіх часоў, пачуць музыку ў стылі рэгі, тады вам да нас!

Праграма Музейнай ночы:

18.00 – адкрыццё фотавыставы Сяргея Мілюхіна “Нявыдуманая Афрыка”.

Патрапіць у Афрыку вам дапамогуць работы легендарнага падарожніка, таленавітага аўтара і фатографа Сяргея Мілюхіна, больш вядомага пад псеўданімам Сіндбад Мараход.

На яго работах: сонца, што ўстае над экватарам; белыя плямы саляных азёр; туман, які белай паласой аддзяляе зямлю ад высокіх гор; жыхары Эфіопіі, якія займаюцца зямляробствам з самага дзяцінства, і цішыня, якую парушае толькі плёскат крылаў пеліканаў ды фырканне бегемотаў.

І акрамя таго у вас ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам фотаработ, пакуль ён не з’ехаў у чарговую вандроўку.

19.00 – 22.00 канцэрт гурта «Адыс-Абеба»

Усе, хто слухае музыку ў стылі рэгі і ведае, хто такі Боб Марлі, прыйдуць а 19 гадзіне на канцэрт гурта «Адыс-Абеба». Пад гукі спеваў саліста Дзімы Іванова ўяўляеш яе – ганарыстую і басаногую Афрыку. Гурт шмат эксперыментуе: спявае пра жахлівы птушыны грып, пра нялёгкае жыццё ў Чарнобылі, нашэсце інапланецянаў, пра мірную вёску. А досыць пасваволіўшы, з галавой акунаецца ў прыгожую рамантыку фанкавага «Мора», «Кахання», якое закалыхвае, і выконвае хіт “Grib-trip” пра асенні грыбны сумны-сумны лес.

“Адыс-Абеба” выступае з 2002 года. За плячыма музыкаў канцэрты з легендамі расійскай рэгі-сцэны, шматлікія выступленні па Беларусі і тры альбомы, якія ў імгненне вока сталі шырокавядомымі.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах