"Паміж кадраў" - фатаграфіі з 1925 – 1945 гадоў

Выстава наватарскім спосабам прэзентуе творчасць фатографа Зоф’і Хаментоўскай, якая нарадзілася і звязана з Палессем, што сёння ляжыць большай часткай у межах Беларусі

Выстава наватарскім спосабам прэзентуе творчасць фатографа Зоф’і Хаментоўскай, якая нарадзілася і звязана з Палессем, што сёння ляжыць большай часткай у межах Беларусі.

Фонд “Археалогія фатаграфіі” з 2008 года апрацоўвае спадчыну Зоф’і Хаментоўскай (1902-1991), адной з найважнейшых польскіх мастачак дваццатага стагоддзя. У перыяд з 5 кастрычніка па 13 лістапада мы рыхтуем вялікую прэзентацыю яе творчасці ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску. Экспазіцыя, як і публікацыя да яе, рэалізавана на сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, яна праходзіць у рамках праграмы Польскага Старшынства, якая каардынуецца Інстытутам Адама Міцкевіча. Другім беларускім партнёрам праекта, побач з Нацыянальным гістарычным музеем, з’яўляецца Польскі Інстытут у Мінску, які будзе займацца прамоцыяй выстаўкі ў Беларусі.

Амаль увесь матэрыял будзе прадстаўлены ўпершыню. На выставе будуць паказаны, перш за ўсё, фатаграфіі з Палесся, а таксама будуць прэзентаваны іншыя тэмы, такія як даваенная Варшава, руіны і адбудова сталіцы. З пункту гледжання на прывабнасць тэмы і цікавую сучасную візуальную форму, выстава мае шанец трапіць да шырокага кола гледачоў. У канцы года выстаўка таксама будзе прэзентавана ў Пінску. У 2012 годзе Фонд плануе прэзентаваць выстаўку таксама ў Польшчы.

Спадарожнічаць прэзентацыі будзе альбомнае выданне. Гэта будзе першая вялікая публікацыя, прысвечаная гэтай важнай для польскай гісторыі фатаграфіі і мастацтва постаці. Кніга будзе сканцэнтравана на фатаграфіі Палесся. Публікацыя будзе выдадзена ў польска-англійскай і польска-беларускай моўных версіях, разам наклад будзе складаць 1000 экзэмпляраў. Гэта будзе манаграфічная кніга з вялікай альбомнай часткай (каля 200 ілюстрацый). Прывабнасць гэтай публікацыі дадасць сучасны дызайн і тэксты важных даследчыкаў фатаграфіі і культуры.

Зоф’я Хаментоўска, член элітарных фатаграфічных таварыстваў міжваеннай Польшчы, была надзвычай актыўнай і яркай постаццю культурнай сцэны 20-х і 30-х гадоў. Яна нарадзілася ў арыстакратычнай сям’і на Палессі, якое сёння ляжыць у межах Беларусі. Там пачала фатаграфаваць: сяброў, якія наведвалі сямейны маёнтак, і мясцовыя кірмашы, купцоў, паляўнічых і рыбакоў. Гэты фатаграфічны матэрыял, блізкі і цікавы для гледачоў, будзе дамініраваць на выстаўцы. Яго прэзентацыя будзе нагодай успомніць гісторыі незвычайнай, шматкультурнай тэрыторыі, населенай палешукамі, палякамі, беларусамі, украінцамі і яўрэямі, якая ўжо не існуе ў гэтым выглядзе.

Выстава прэзентуецца ў Нацыянальным гістарычным музеі - вул. К.Маркса, 12.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах