Фотавыстава ”З табурэтам праз кантыненты”

"З табурэтам да акіяну" – так называецца творчая экспедыцыя, якая цягнулася роўна год. За гэты час удзельнікі экспедыцыі з Беларусі, Расіі ды Украіны праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кіламетраў, наведалі 14 краінаў (ЗША, Мексіка, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыка, Панама, Калумбія, Эквадор, Перу, Балівія, Бразілія, Аргентына, Чылі), пазнаёмілі іх жыхароў са сваёй нацыянальнай культурай

“З табурэтам да акіяну” – так называецца творчая экспедыцыя, якая цягнулася роўна год. За гэты час удзельнікі экспедыцыі з Беларусі, Расіі ды Украіны праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кіламетраў, наведалі 14 краінаў (ЗША, Мексіка, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыка, Панама, Калумбія, Эквадор, Перу, Балівія, Бразілія, Аргентына, Чылі), пазнаёмілі іх жыхароў са сваёй нацыянальнай культурай. І пакінулі табурэтку на краі зямлі – ля самага паўднёвага горада свету – Ушуая (Вогненная Зямля, Аргентына), пашырыўшы такім чынам межы сваёй свабоды на адлегласць двух кантынентаў.

Выстава «З табурэтам праз кантыненты» - падборка самых яскравых момантаў падарожжа, застыглыя фрагменты экспедыцыі, якія з дапамогаю невялікага тэкставага апісання перанясуць вас за акіян. Яны пазнаёмяць вас з людзьмі, якіх падарожнікі сустрэлі на сваім шляху; з гарадамі і вёскамі, праз якія ляжаў іх шлях; са свабодаю, якую яны набылі за гэты год.

Аўтары: Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў

Адкрыццё -- 18 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў малой зале галерэі сучаснага мастацтва "Ў".


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах