Фэст «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

Культурніцкая ініцыятыва «Твой Фэст» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе

Культурніцкая ініцыятыва «Твой Фэст» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі!
Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне.
У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў!
Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў конкурсу ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.
Наведвальнікаў чакаюць конкурсы і падарункі.


Дзе: Менск, клуб «LOFT» (вул. П. Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.

Выступоўцы 5 снежня:

Алесь Камоцкі
Віктар Шалкевіч
Андрэй Плясанаў
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Таццяна Салаўёва (Гродна)
Адмысловыя госці –
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт «Яблынька» (Гарадок–Полацк)
і іншыя.

Выступоўцы 6 снежня:

Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.

Вядоўца фэсту – пані Валярына

ПАПЯРЭДНЯЕ БРАНІРАВАННЕ квіткоў. Забраніраваць месцы вы можаце па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце ваша імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме – «Фэст Бронь». Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (вул. П. Броўкі, 22).

Квіткі. Дэмакратычныя кошты: першы дзень – 20 000, другі дзень – 40 000, на два дні – 50 000, за столікам на адзін вечар – 50 000 руб.

ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня  дашліце на tvojfest@gmail.com ліст, у якім пазначце ваша імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад: Гервасій Выліваха +3, часопіс «Апраметная», ул. фотакар), у тэме – «месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы таксама дазволеныя – толькі папярэдзьце нас пра ваш намер загадзя.

Крыніца інфармацыі: http://tvojfest.org/praekty/kaxaj-pa-belarusku-zhyvi-pa-eurapejsku/

представление


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах