Дударскі Клуб працягвае сезон фальклёрна-танцавальных вечарын

Гэтым разам адмыслова запрошаны госць — гурт Testamentum Terrae

Гэтым разам адмыслова запрошаны госць — гурт Testamentum Terrae

Акрамя выступленняў адмысловых гасцей, у праграме — беларускія і еўрапейскія народныя танцы і джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў «Стары Ольса», «Irdorath», «Кашлаты Вох», «Cornucopia» i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і не толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы,
традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосці.

Вечарыны Дударскага Клуба дый самі поспехі ў адраджэнні старадаўняга музычнага
інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?

14 снежня (серада), 19:00 – 24:00 (уваход у клуб з 19:00, пачатак выступленняў – каля 20:00),

клуб RE:PUBLIC, вул. Прытыцкага, 62 (200 метраў ад ст. метро «Кунцаўшчына»).

Кошт уваходу — 15 000 руб.

УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесці аднаго чалавека бясплатна.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах